Людзі і справы

Ад Skoda да Bentley: на чым ездзяць вядомыя гродзенцы

Да дня аўтамабіліста Hrodna.life праверыў, на якіх аўто перасоўваюцца вядомыя жыхары нашага горада. Глядзіце машыны спартоўцаў, палітыкаў, бізнесменаў і зорак шоў-бізу. А таксама даведайцеся, хто наогул на машыне не ездзіць.

Аляксандр Мілінкевіч

Грамадскі дзеяч і палітык, навуковец, кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. За стырном з 1965 года. Першым аўто Аляксандра быў Масквіч 407, які ягоны бацька набыў у 1962 годзе. На Масквічы Аляксандр тады ездзіў са сваім братам Уладзімірам.

Фота з архіву Аляксандра Мілінкевіча
Сёння Аляксандр Мілінкевіч ездзіць на Skoda Octavia. Раней у яго былі Лады, Mercedes i Volvo. А ў 1980-х, калі ён выкладаў у Алжыры, ён набыў сабе Renault 4 — ездзіць у падарожжы па Сахары.

Дзмітрый Варац

Шматразовы чэмпіён Свету і Еўропы па тайскім боксе і кікбоксінгу.

Першым аўтамабілем Дзмітрыя была Toyota Avensis 2007 года. Пяць гадоў таму Дзіма стаў уласнікам Toyota Avensis (2011 г.) наступнага пакалення. Зараз ён прызнаецца, што ўжо гатовы чарговы раз змяніць аўтамабіль.

Сяргей Banifacyj Марозаў

Фатограф, выкладчык, байкер.

У сям'і Сяргея два Peugeot і адзін байк.

Першы аўтамабіль Сяргея — дызельны Peugeot 406 2001 года, якім ён валодае з 2009 года. У 2014 ён набыў сабе Peugeot 408 2013 года, на якім ездзіць і сёння. А на першым ездзіць жонка.

Фота з архіву Сяргея Марозава
Летні транспарт Сяргея — матацыкл Kawasaki Vulcan 2000 (2004 г.), які ён набыў у 2015 годзе.

Оля Лета

Першым аўтамабілем вядомай гродзенскай танцоўшчыцы быў Suzuki Wagon, які яна купіла ў 2015 годзе. Сёння Оля ездзіць за стырном Toyota Rav 4, які ў яе менш за год.

З VK Олі Лета


А вось за стырном якіх аўто былі заўважаны знакамітыя гродзенскія бізнесмены.

Алег Зухавіцкі

Асноўнага ўладальніка групы кампаній «ЗОВ» звычайна можна ўбачыць за стырном Volkswagen Touareg другога пакалення. Яго жонка Таццяна Зухавіцкая на вуліцах горада ездзіць на белым Nissan Patrol апошняга пакалення.

Фота ілюстрацыйнае, turbodealer.ru

Фота ілюстрацыйнае, toyota-hl.ru

Іван Маісееў

Уласніка фірмы ABC і гандлёвага дома «Нёман» ужо не першы год можна ўбачыць за стырном чорнага Mercedes S класу ў 221 кузаве.

Фота ілюстрацыйнае, rent-for-event.ru

Валянцін Байко

Уласнік фабрык Контэ-Спа і Брэсцкага Панчошнага Камбінату, гандлёвых цэнтраў Triniti і OldCity, крамаў MiniMax, Тураўскага малочнага камбіната і яшчэ цэлай пачкі бізнесаў перасоўваецца па горадзе на пазадарожніку Infiniti QX 56.

Фота ілюстрацыйнае, porscheofcoloradosprings.com

Станіслаў Сямашка

Ад лішняй сціпласці прадпрымальнік са Шчучына не пакутуе і называе сябе першым беларускім бізнесмэнам. Ён ездзіць на Bentley Bentayga. У інтэрв'ю Sputnik Сямашка прызнаўся, што даўно марыў пра такі аўтамабіль: «Такая мадэль — адзіная ў Гродзенскай вобласці. Даўно пра такую марыў. Вось і купіў».

Sputnik.by


Без аўто

Топ-блогер vadimati — Вадзім Ермашук — хоць і мае вадзіцельскае пасведчанне, але звычайна перасоўваецца на ровары.

www.instagram.com/p/Bl8laFkBKqu/?taken-by=ermashukvadimati

Радыёвядоўца Дзмітрый Чэкан, хоць і трапіў у рэкламу ДАІ, але ніколі не ездзіў за стырном. Звычайна Дзіма карыстаецца паслугамі грамадскага транспарта. Асабліва яму падабаецца месца штурмана ў таксі на заднім сядзенні. А ў маршрутках яму падабаецца назіраць за людзьмі, аналізаваць паводзіны. «Яны натхняюць», — кажа Чэкан.

vk.com

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025