Людзі і справы

Ад сантэхнікі да эка-крамы. Гродзенцы прадставілі 13 праектаў на конкурс прадпрымальніцкіх ідэй

Першая прэзентацыя ўдзельнікаў «Конкурса прадпрымальніцкіх ідэй» адбылася ў Гродне 2 красавіка. Пераадолелі этап адбору 11 прэтэндэнтаў. Яны возьмуць удзел у дыстанцыйным навучальным курсе ад бізнес-школы ІПМ. Эксперты і ментары праграмы дапамогуць удасканаліць ідэі і скласці бізнес-планы іх рэалізацыі. Лепшыя праекты возьмуць удзел у фінале конкурса, што пройдзе у Мінску ў чэрвені.

Першы крок у бізнес

Да ўвагі савета экспертаў удзельнікі прадставілі вельмі разнастайныя ідэі. Мядовая лазня, крама экалагічных прадуктаў, сервіс дапамогі сталым, мабільны дадатак для транспартых кампаній ці праграма для вывучэння мэтавай аўдыторыі малога бізнеса — толькі некаторыя з іх. Экспертамі конкурса сталі вядомыя бізнесмены, кіраўнікі мясцовых прадпрыемстаў.

«Сёння удзельнікі першы раз прэзентавалі свае праекты экспертам і будучым ментарам. Ідэі ацэньваліся паводле актуальнасці, якасці прэзентацыі, рэалістычнасці ажыццяўлення і манетызацыі», — расказала кіраўнічка рэгіянальнага прадстаўніцтва ІПМ Таццяна Васільева.

Атрымаўшы заўвагі і парады ад экспертаў, удзельнікі конкурса пераходзяць да этапу нвучання. Цягам двух месяцаў для іх будзе адкрыты доступ да шасці адукацыйных праграм бізнес-школы ІПМ. Сярод прапанаваных курсаў - маркетынг, кліентынг, бізнес-планаванне, фінансавы ўлік.

Экспертны позірк: «як зарабіць грошы»

«Ідэя такога мерапрыемства мне падабаецца, — кажа адзін з экспертаў конкурса, кіраўнік прадстаўніцтва сістэмы „Кансультант+“ Сяргей Варанцоў. -

Любы прадпрымальнік заўжды шукае новыя ідэі для бізнеса. Думаю, многія з экспертаў гатовыя ўкласці свае грошы ў ідэі, якія цікава будзе рэалізоўваць».

Паводле эксперта, зараз узровень прэзентаваных ідэй яшчэ далёкі ад ідэалу. «Праз два месяцы ацэнім яшчэ раз. Напэўна, будуць змены ў лепшы бок», — кажа Варанцоў.

«Як прадпрымальнік, я найперш ацэніваю ідэю з пункту гледжання „як зарабіць грошы“, — падзяліўся ўражаннямі ад прэзентацыі эксперт конкурса, уласнік крамаў „Арызона“ і „Лінкс“ Павел Дораш. З яго словаў, частка ідэй больш пасуе да сацыяльнага прадпрымальніцтва, частка ўжо мае паспяховыя прыклады рэалізацыі. „Магчыма, некаторым ёсць сэнс спачатку папрацаваць у паспяховых бізнесменаў з абранай галіны, каб зарабіць стартавы капітал і досвед“.

Вялікую цікаўнасць да конкурсаў бізнес-ідэй бізнесмен тлумачыць патрабаваннямі часу. „Нам трэба развіваць культуру вядзення бізнесу і культуру спажывання бізнес-паслугаў. Такія конкурсы — адзін з крокаў у гэтым накірунку і добрая магчымасць для старту“.

Шанцы ёсць, чакаем вынікаў

Фінальная прэзентацыя конкурса пройдзе ў Гродне 2 чэрвеня. Па выніках тройка лепшых ідэй паўдзельнічае ў рэспубліканскім фінале.

Конкурс прадпрымальніцкіх ідэй праводзіцца ўжо трэці раз. Гродзенцы былі сярод пераможцаў па рэспубліцы двойчы. У 2016 годзе журы адзначыла праект „Family club“, у 2017 — „Азбуку маленькага беларуса“.

[irp posts="3282″ name=""Азбуку маленькага беларуса» стварылі БРСМаўцы з Гродна"]


Конкурс прадпрымальніцкіх ідэй арганізаваны ў рамках праекта Бізнес-школы ІПМ «Прасоўванне бізнес-адукацыі ў рэгіёнах для прадпрымальніцкага поспеху» (DRIVES), які рэалізуецца з 2015 года пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) і PYXERA Global (ЗША). Праект мае некамерцыйны і адукацыйны характар. "


Самые лучшие фильмы для просмотра собраны на сайте бодркино. Высокое качество, бесплатно и без регистрации. Остается удобней разместиться в кресле и начать просмотр.


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025