Сумесны адукацыйны праект Белінвестбанка і Бізнес-школы ІПМ абвесціў набор удзельніц для новага адукацыйнага курса «Стратэгічнае развіццё жаночага бізнесу». Удзельніцамі навучання могуць стаць жанчыны-прадпрымальніцы, кіраўнічкі аддзелаў ці топ-мэнэджаркі з досведам кіравання не менш за два гады.

Навучанне будзе праходзіць па суботах, у Гродне, праз інтэрактыўную сістэму відэасувязі. Каб стаць удзельніцай праграмы, трэба запоўніць анкету і падаць заяўку не пазней за 1 снежня.

Як стратэгічна развіваць жаночы бізнес, навучаць на новым адукацыйным курсе

Адукацыйны курс навучыць

— эфектыўна планаваць кіраванне бізнес-працэсамі;
— карыстацца сучаснымі і інавацыйныя прыладамі для прасоўвання бізнесу;
— кіраваць асабістымі фінансамі і рацыянальна выкарыстоўваць банкаўскія прадукты для маштабавання свайго бізнесу;
— праводзіць першапачатковы аўдыт і аналіз бізнес-працэсаў;
— выяўляць зоны асобаснага росту і фінансавага дабрабыту кампаніі;
— ствараць Action Plan асабістага развіцця.

Заняткі будуць праходзіць па суботах з 10:00 да 14:00, у групах, з выкарыстаннем адукацыйнай інтэрактыўнай відэа-сувязі са зваротнай сувяззю ад выкладчыка.

Падаць заяўку трэба да 1 снежня. Вынікі адбору стануць вядомыя не пазней за 17 снежня.