Першая прэзентацыя ўдзельнікаў «Конкурса прадпрымальніцкіх ідэй» адбылася ў Гродне 2 красавіка. Пераадолелі этап адбору 11 прэтэндэнтаў. Яны возьмуць удзел у дыстанцыйным навучальным курсе ад бізнес-школы ІПМ. Эксперты і ментары праграмы дапамогуць удасканаліць ідэі і скласці бізнес-планы іх рэалізацыі. Лепшыя праекты возьмуць удзел у фінале конкурса, што пройдзе у Мінску ў чэрвені.

Першы крок у бізнес

Да ўвагі савета экспертаў удзельнікі прадставілі вельмі разнастайныя ідэі. Мядовая лазня, крама экалагічных прадуктаў, сервіс дапамогі сталым, мабільны дадатак для транспартых кампаній ці праграма для вывучэння мэтавай аўдыторыі малога бізнеса — толькі некаторыя з іх. Экспертамі конкурса сталі вядомыя бізнесмены, кіраўнікі мясцовых прадпрыемстаў.

«Сёння удзельнікі першы раз прэзентавалі свае праекты экспертам і будучым ментарам. Ідэі ацэньваліся паводле актуальнасці, якасці прэзентацыі, рэалістычнасці ажыццяўлення і манетызацыі», — расказала кіраўнічка рэгіянальнага прадстаўніцтва ІПМ Таццяна Васільева.

Атрымаўшы заўвагі і парады ад экспертаў, удзельнікі конкурса пераходзяць да этапу нвучання. Цягам двух месяцаў для іх будзе адкрыты доступ да шасці адукацыйных праграм бізнес-школы ІПМ. Сярод прапанаваных курсаў - маркетынг, кліентынг, бізнес-планаванне, фінансавы ўлік.

Ад сантэхнікі да эка-крамы. Гродзенцы прадставілі 13 праектаў на конкурс прадпрымальніцкіх ідэй

Экспертны позірк: «як зарабіць грошы»

«Ідэя такога мерапрыемства мне падабаецца, — кажа адзін з экспертаў конкурса, кіраўнік прадстаўніцтва сістэмы „Кансультант+“ Сяргей Варанцоў. -

Любы прадпрымальнік заўжды шукае новыя ідэі для бізнеса. Думаю, многія з экспертаў гатовыя ўкласці свае грошы ў ідэі, якія цікава будзе рэалізоўваць».

Паводле эксперта, зараз узровень прэзентаваных ідэй яшчэ далёкі ад ідэалу. «Праз два месяцы ацэнім яшчэ раз. Напэўна, будуць змены ў лепшы бок», — кажа Варанцоў.

Ад сантэхнікі да эка-крамы. Гродзенцы прадставілі 13 праектаў на конкурс прадпрымальніцкіх ідэй

«Як прадпрымальнік, я найперш ацэніваю ідэю з пункту гледжання «як зарабіць грошы», — падзяліўся ўражаннямі ад прэзентацыі эксперт конкурса, уласнік крамаў «Арызона» і «Лінкс» Павел Дораш. З яго словаў, частка ідэй больш пасуе да сацыяльнага прадпрымальніцтва, частка ўжо мае паспяховыя прыклады рэалізацыі. «Магчыма, некаторым ёсць сэнс спачатку папрацаваць у паспяховых бізнесменаў з абранай галіны, каб зарабіць стартавы капітал і досвед».

Ад сантэхнікі да эка-крамы. Гродзенцы прадставілі 13 праектаў на конкурс прадпрымальніцкіх ідэй

Вялікую цікаўнасць да конкурсаў бізнес-ідэй бізнесмен тлумачыць патрабаваннямі часу. «Нам трэба развіваць культуру вядзення бізнесу і культуру спажывання бізнес-паслугаў. Такія конкурсы — адзін з крокаў у гэтым накірунку і добрая магчымасць для старту».

Шанцы ёсць, чакаем вынікаў

Фінальная прэзентацыя конкурса пройдзе ў Гродне 2 чэрвеня. Па выніках тройка лепшых ідэй паўдзельнічае ў рэспубліканскім фінале.

Конкурс прадпрымальніцкіх ідэй праводзіцца ўжо трэці раз. Гродзенцы былі сярод пераможцаў па рэспубліцы двойчы. У 2016 годзе журы адзначыла праект «Family club», у 2017 — «Азбуку маленькага беларуса».

[irp posts="3282″ name=""Азбуку маленькага беларуса" стварылі БРСМаўцы з Гродна"]


Конкурс прадпрымальніцкіх ідэй арганізаваны ў рамках праекта Бізнес-школы ІПМ «Прасоўванне бізнес-адукацыі ў рэгіёнах для прадпрымальніцкага поспеху» (DRIVES), які рэалізуецца з 2015 года пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) і PYXERA Global (ЗША). Праект мае некамерцыйны і адукацыйны характар. "


Самые лучшие фильмы для просмотра собраны на сайте бодркино. Высокое качество, бесплатно и без регистрации. Остается удобней разместиться в кресле и начать просмотр.