У канцы кастрычніка ў Горадні прайшоў трэці па ліку рэйв новай хвалі «Аб'ект». Гарадзенскі фатограф Жэня Клім адмыслова для 34mag зняў увесь смак электроннай сцэны па-над Нёманам.
Праект «Аб'ект» стартаваў амаль год таму — у снежні 2016-га ў Горадні прайшла першая тэхна-вечарына. Чатыры дыджэі - Вадзім Nobel, Андрэй Beat L, Дзіма Welf і Косця Kreep — зразумелі, што барныя вечарыны іх шчыра задзяўблі, і яны вырашылі з нуля выбудаваць уласную тусу. Знайшлі закінутыя ваенныя казармы ў Фолюшы, адным з мікрараёнаў горада, дамовіліся з аблвыканкамам і пагналі! «Мы хацелі знайсці „незалежнае“ памяшканне з больш-менш прасторнай пляцоўкай, — кажа Андрэй. — Ідэя палягала ў тым, каб адысці ад клубаў і бараў і стварыць аўтаномную пляцоўку са сваёй гісторыяй. Праз інтэрнэт на сайце аблвыканкама знайшлі некалькі варыянтаў, па якіх у далейшым прайшліся. Нам паказалі парачку будынкаў у закінутай вайсковай частцы, дзе мы і абралі прыдатны варыянт. Правялі некалькі гутарак, аформілі дакументы і прыкладна праз некалькі месяцаў прыступілі да працы». | Арганізатары распавядаюць, што тусоўшчыкаў, прагных да вялікіх івэнтаў, хапае, людзям цікавы такі фармат. Паралельныя гісторыі ўзнікаюць ледзь не ў кожным буйным горадзе: маскоўская Arma17, менская «Мечта», кіеўская «Схема» — усіх іх аб’ядноўваюць індустрыяльныя пляцоўкі і дэмакратычная слаёнасць публікі: ад цікаўных турыстаў да 18-гадовых тэхна-дзетак. «Людзям прапануюць альтэрнатыву, вяртаючы іх да крыніц, да таго, як гэта было раней, дзе галоўнымі момантамі былі музыка і атмасфера», — кажуць хлопцы для Hrodna.Life. На мінулых выходных прайшла ўжо трэцяя вечарынка «Аб'екта». Калі на папярэдніх двух гралі выключна мясцовыя дыджэі, то зараз арганізатары запрасілі польскіх выканаўцаў: варшаўскі дуэт Private Press і беластоцкага віртуоза і знанага калекцыянера эмбіентнага вінілу Dtekk, вядомага менчукам па сёлетніх выступленнях на Unsound Dislocation X Mental Force. Глядзім, як усё было! |
[irp posts="20 456″ name=""Хочаш рабіць рэйв? Бяры анучу і прыбірай!" Дыджэі гродзенскага «Аб'екта» пра чарговую вечарыну"]






[irp posts="21 153″ name="24 фоткі з рэйва Аб’ект": глядзі і зайздросць, калі не быў там"]