Карыснае

А1 выпрабавала мабільны геймінг у тэставай сетцы 5G SA

У Мінску адбыўся першы кіберспартыўныматч па мабільных гульнях у тэставай сетцы 5G SA. Тры каманды мабільных геймераў выпрабавалі магчымасці і перавагі нядаўна разгорнутай А1 тэставай 5G-сеткі SA (Standalone) у паядынках па мабільных версіях папулярных шматкарыстальніцкіх анлайн-гульняў PlayerUnknown’s Battlegrounds (PUBG), Dota Underlords і Clash Royale.

Тры гульні, якія прымалі ўдзел у тэставанні, адносяцца да розных класаў - гэта і анлайн-шутэры, і стратэгіі ў рэальным часе, і аўташахматы, таму яны добра пасуюць для дэманстрацыі ўсіх магчымасцяў 5G: наколькі дакладным апынецца стрэл, як хутка зробіць ход праціўнік і, адпаведна, у чыю карысць абернецца ход усяго бою, вырашаюць долі секунды. Таму як хуткасць перадачы дадзеных, так і час водгуку сеткі маюць крытычна важнае значэнне.

У ходзе тэставання хуткасць перадачы дадзеных склала 1,2 Гбіт/с, а час водгуку сеткі (ping) — 10 мілісекунд.

Для тэставання магчымасцяў мабільнага геймінгу ў сетках пятага пакалення выкарыстоўваліся смартфоны Huawei P40 Pro — флагманскія прылады брэнда на базе высокапрадукцыйнага працэсара Kirin 990 з падтрымкай 5G SA.

«Сёння мабільны геймінг па тэмпах росту абганяе ўсе астатнія сегменты — і традыцыйных гульняў для ПК, і кансольны. Выбухны рост сегменту мабільнага геймінгу забяспечыла развіццё мабільных гульняў. А ўкараненне сувязі пятага пакалення дазваляе гульнявой індустрыі выйсці на недаступны раней узровень і прапанаваць карыстальнікам прынцыпова новыя магчымасці - напрыклад, такія, як актыўнае выкарыстанне тэхналогій віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, воблачны геймінг і іншыя. Першы крок да гэтага сёння зроблены і ў нас у краіне на базе тэставай 5G-сети А1», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.

Тэставая 5G-сетка А1 створана на базе аўтаномнай архітэктуры — SA (Standalone). У адрозненне ад сетак з неаўтаномны архітэктурай (NSA, Non-Standalone), «чыстыя» 5G-сеткі разгортваюцца без прывязкі да інфраструктуры сетак 4G/LTE. Такі падыход патрабуе ад аператара больш значных часавых і фінансавых выдаткаў на пачатковым этапе,
аднак дазваляе адразу забяспечыць абанентаў паўнавартаснай 5G-сувяззю з падтрымкай усіх ключавых пераваг дадзенага стандарту — у прыватнасці, звышхуткаснай перадачай дадзеных з мінімальнай затрымкай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025