Людзі і справы

Як (не) святкуюць Дзень Перамогі ў розных краінах: ускладанне кветак, штрафы за сімволіку і новыя даты

У Беларусі Дзень Перамогі адзначаюць 9 траўня — парадамі, мітынгамі і канцэртамі па ўсёй краіне. У іншых краінах Еўропы датай капітуляцыі нацысцкай Германіі лічаць 8 траўня: праз розніцы ў часовых паясах адна і тая ж падзея адбылася быццам бы ў розныя дні. Нядзіўна, што і адзначаюць гэтую падзею па-рознаму. Свой унёсак зрабіла і вайна ва Украіне. Напрыклад, у Расіі некаторыя гарады адмовіліся ад традыцыйнага параду ў Дзень Перамогі. Hrodna.life паглядзеў, як праходзіць 8 ці 9 траўня ў іншых краінах.

Германія

У Нямеччыне 8 траўня лічыцца Днём вызвалення ад нацыянал-сацыялізму. Жыхары Берліна прыносяць кветкі да мемарыяла ў Трэптаў-парку, актывісты праводзяць асобныя мерапрыемствы. Першапачаткова ўлады Бэрліна забаранілі выкарыстоўваць 8 і 9 траўня сцягі Расеі і Украіны, сімвалы і песні, але ўкраінскія актывісты падалі ў суд і выйгралі. Забарона на ўкраінскія сцягі была знятая, расейскі сцяг дазволілі дэманстраваць падчас шэсця «Неўміручы полк».

8 мая ў Берліне, крыніца: dw.com

Літва, Латвія, Польшча

У гэтым годзе Латвія на заканадаўчым узроўні забараніла мерапрыемствы, звязаныя з Днём Перамогі. Згодна з Законам «Аб забароне правядзення пэўных публічных мерапрыемстваў 9 траўня», забараняецца праводзіць парады і мітынгі, муніцыпальным органам нельга выдаваць дазвол на такія мерапрыемствы, да 10 траўня нельга выкарыстоўваць піратэхніку.

«9 траўня сімвалізуе акупацыю і анексію Латвіі ў складзе Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР), гэта дзень, які пэўная частка грамадства адзначае як дзень праслаўлення таталітарнага і акупацыйнага рэжымаў» — цытуе закон Delfi.

Ужо другі год 9 траўня ў Латвіі абвешчаны Днём памяці ахвяраў расейскай агрэсіі ва Украіне. Па краіне абвясцілі жалобу і забаранілі любыя святкаванні.

Чытайце таксама: Феерверк на Дзень Перамогі ў Гродне падаражэў на траціну. Вось колькі ён каштуе

У Літве за дэманстрацыю савецкай сімволікі - георгіеўскай стужкі, чырвонай зоркі - прадугледжаны штраф да € 700. Таксама з 1 траўня 2023 года ў краіне дзейнічае закон аб дэсаветызацыі, паводле якога нельга выкарыстоўваць сімвалы (помнікі, назвы вуліц, святы) таталітарных і аўтарытарных рэжымаў. У мінулым годзе 8 траўня, як піша партал Irt.It, рускамоўная абшчына ўскладала кветкі да мемарыялаў.

У Эстоніі можна прыйсці з кветкамі на могілкі, але нельга дэманстраваць ніякія сімвалы. Усе публічныя сходы забароненыя, за парушэнне — штраф € 1200. Партал postimees.ee паказвае, што сёння ў Эстоніі ўжо ўсклалі кветкі на магілу салдатам.

Ускладанне кветак у Таліне. Фота: postimees.ee

У некаторых краінах ЕС 9 траўня адзначаюць Дзень Еўропы, але звязаны ён не з заканчэннем вайны ў Еўропе, а з дэкларацыяй аднаго з бацькоў-заснавальнікаў Еўрасаюза Роберта Шумана, якую той апублікаваў 9 траўня 1950 года. Напрыклад, у Вільні 9 траўня традыцыйна праходзяць выставы, канцэрты, урачыстыя мітынгі, кірмашы.

Чытайце таксама: На Дзень перамогі ў цэнтры Гродна перакрыюць вуліцы. Дзе нельга будзе праехаць 9 траўня

Украіна

Ва Украіне ў каляндар падзей унеслі змены. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 8 траўня падаў у Вярхоўную Раду законапраект, у якім прапанаваў зрабіць 8 траўня Днём памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939−1945 гадоў. Таксама Зяленскі падпісаў указ, згодна з якім 9 траўня ва Украіне будзе днём Еўропы.

Расія

У Расіі сёлета дзясяткі гарадоў адмовіліся ад традыцыйнага параду да Дня Перамогі. Паводле падлікаў журналістаў партала «Вёрстка», 24 гарады ў Расеі і акупаваным Крыме скасавалі парады ў гонар 9 траўня. Нягледзячы на гэта, Дзень Перамогі ў Расіі будуць адзначаць амаль гэтак жа шырока, як і ў мінулыя гады, паведамляе выданне.

Карта адмены парадаў у Расіі. Крыніца: «Вёрстка»

У ноч на 9 траўня расійскі бок нанёс удар па Украіне. Ракеты ўдалося збіць на падлёце да Кіева.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025