Пасля выбараў жыццё многіх гродзенцаў змянілася: нечыя блізкія апынуліся ў турме, камусьці давялося з’ехаць. Нават калі вас не збілі і вы не патрапілі ў ізалятар, псіхолагі кажуць аб калектыўнай траўме, якую яшчэ прыйдзецца перажыць. Рэдакцыя Hrodna.life прагледзела пасты ў сацсетках за 9 жніўня 2021-га, каб даведацца, як гродзенцы дзеляцца патаемным і рэфлексуюць пра мінулы год.

"Кожны з нас зрабіў свой выбар". Як гродзенцы ўспамінаюць 9 жніўня 2020 года
Мікіта Ігнаценка — музыкант, заснавальнік праектаў MIKITA і Soul Parker. Упершыню аб выбарах ён выказаўся публічна яшчэ ў чэрвені 2020-га, а за дзень да выбараў заклікаў сваіх падпісчыкаў «галасаваць і верыць».
"Кожны з нас зрабіў свой выбар". Як гродзенцы ўспамінаюць 9 жніўня 2020 года
Вольга Вялічка — дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Пасля актыўнага ўдзелу ў выбарчай кампаніі і паслявыбарчых пратэстах вымушаная была пакінуць краіну. Супраць яе заведзены дзве крымінальныя справы.
"Кожны з нас зрабіў свой выбар". Як гродзенцы ўспамінаюць 9 жніўня 2020 года
Цэнтр гарадскога жыцця — пляцоўка, якая аб’ядноўвала неабыякавых гродзенцаў, перад выбаралі актыўна дапамагала валанцёрам, што рабілі ахоўныя сродкі для лекараў у перыяд пандэміі, а пасля выбараў зведала на сабе моцны ціск. Летам 2021-га «Цэнтр» ліквідавалі па запыце пракуратуры
"Кожны з нас зрабіў свой выбар". Як гродзенцы ўспамінаюць 9 жніўня 2020 года
Анастасія Мучко — актрыса Гродзенскага драмтэатра. Была звольнена 30 кастрычніка разам з пяццю калегамі ў рамках рэпрэсій супраць трупы тэатра.
"Кожны з нас зрабіў свой выбар". Як гродзенцы ўспамінаюць 9 жніўня 2020 года
Юрый Лакціёнаў - музыкант, вакаліст гурта Pet Nihil. У снежні 2020-га яго затрымалі і абвінавацілі у распаўсюдзе незарэгістраванай прэсы. Пазней яго за гэта аштрафавалі на 600 рублёў.
"Кожны з нас зрабіў свой выбар". Як гродзенцы ўспамінаюць 9 жніўня 2020 года
Руслан Кулевіч — журналіст Hrodna.life. Пасля выбараў быў затрыманы і трапіў у ІЧУ. Пасля вызвалення стаў ахвярай цкавання ў інтэрнэце і ў дзяржаўных СМІ. З’ехаў за мяжу
"Кожны з нас зрабіў свой выбар". Як гродзенцы ўспамінаюць 9 жніўня 2020 года
Ежы Грыгенча — грамадскі актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Да і пасля выбараў яго не раз затрымлівалі і судзілі
"Кожны з нас зрабіў свой выбар". Як гродзенцы ўспамінаюць 9 жніўня 2020 года
Уладзімір Родчанка — праграміст. Яго затрымлівалі да і пасля выбараў, жорстка выбарвалі, судзілі, арыштоўвалі аўтамабіль