Майстар-клас для кіраўнікоў бізнесу і прадаўцоў «Communicase» прайшоў у Гродне 5 красавіка. Арганізатарам сустрэчы стала кампанія «Нейрика». Разам са спікерамі з Масквы Аленай Навумчык і Міхаілам Люфанавым бізнесмены разбіраліся, як прадаваць свае тавары і паслугі ва ўмовах жорсткай цэнавай канкурэнцыі. Кампанія «Нейрика» прыйшла ў Гродна у 2018 годзе і стала рэзідэнтам тэхнапарку. У Расіі кампанія 12 гадоў працуе на рынку тэлекамунікацыйных сэрвісаў.
«Мы — новы гулец на рынку. Нам трэба пазнаёміцца і прадставіцца, што мы тут ёсць. Хочацца сфармаваць у Гродне бізнес-кам'юніці. Такая садружнасць будзе на карысць усім удзельнікам — гэта і крос-продажы, і новыя ідэі», — кажа кіраўнік кампаніі «Нейрика» Максім Міхайлаў.
Па словах Міхайлава, на майстар-клас сабралі кіраўнікоў бізнесу і тых, хто займаецца продажамі - людзей, якія змогуць прымяніць атрыманую інфармацыю з карысцю для кампаній і сваімі рашэннямі ўплываць на развіццё грамадства.
«Мы паабяцалі навучыць тэхналогіям продажаў тэхналагічна-складаных прадуктаў. Такіх, як кансультатыўныя сэрвісы або IT-рашэнні. Гэта не каўбаса і не варэнне, тут трэба разумець патрэбы кліента і яго задачы. Ад гэтага вызначаць, як прэзентаваць сваю прапанову і пазіцыянаваць сваю кампанію», — лічыць Максім Міхайлаў.
Спікераў для майстар-класа запрасілі з Масквы. З заснавальніцай кансалтынгавага агенцтва «E&A Loyalty» Аленай Навумчык удзельнікі майстар-класа абмяркоўвалі, чаму зараз больш ахвотна купляюць эмоцыі, чым тавар:
«Адным з новых метадаў канкурэнцыі становіцца сэрвісны кліентаарыентаваны падыход. Ён прадаецца ўражанне, змяненне стану самога чалавека. Цяпер растуць тыя бізнесы, якія прадаюць кліенту яго ж ўласную эмоцыю і яго ўласную трансфармацыю».
«Вельмі добра паказалі, як правільна будаваць стасункі з кліентамі. Зразумеў, якія раней дапускаў памылкі, — дзеліцца ўражаннямі адзін з удзельнікаў мерапрыемства Андрэй Паўлавец з цэнтра друку „Ярка!“. — Прыходзіў да кліента і пачынаў доўга пра сабе распавядаць. Зразумеў, што трэба данесці карысць, якую ён атрымае праз супрацоўніцтва з намі».
Міхаіл Люфанаў прапанаваў удзельнікам майстар-класа павучыцца прадаваць праз аўтарскую гульню «Стокер».
«Калі даць пагуляць паўгадзіны, то вельмі добра відаць, хто які ў рэальнай сітуацыі. Унутры гульні немагчыма паводзіць сябе сацыяльна пажаданым спосабам, таму што не зразумела, што менавіта лепш. На другім-трэцім раўндзе прачынаецца азарт і чалавек сябе праяўляе цалкам — як асоба і як прадавец. Калі ён дазволіць сабе разняволіцца і пагуляць, то сапраўды пашырыць свае магчымасці на рэальным рынку. Гэта міні-трэнажор. Важна, што усё, адпрацаванае тут, потым можна прымяніць у жыцці».
«Асабліва цікавая гульня з пункту гледжання зносін з людзьмі. Спачатку за сталом 9 незнаёмых — сочаць, прыглядаюцца. Потым уключаюцца, пачынаюць узаемадзейнічаць», — распавядае ўдзельніца майстар-класа Алёна Рой з Цэнтра англійскай мовы «Містэр інгліш». Прадаваць золата і нафту, як у гульні, Алёна не будзе, але карысную інфармацыю для сябе знайшла: «Мы прадаем веды, які навучаецца англійскай мове. Цяпер на рынку гэта самае сапраўднае золата і такі ж рэсурс, як нафта. Да нас прыходзяць па гэты рэсурс і мы дапамагаем кліентам дасягаць іх мэтаў».
Выдаткаваць дзень на гульню было зусім не шкада, а карысна і цікава, лічыць удзельніца майстар-класа псіхолаг Таццяна Леўчык: «Нэтворкінг — гэта яшчэ адзін магутны эфект ад мерапрыемства. Акрамя таго, што сустрэліся са спікерамі, мы атрымалі новыя знаёмствы. Гэта таксама рэсурсы для далейшага супрацоўніцтва і развіцця».
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…