Куды адправіцца пары закаханых у Гродне? Дзе добра правесці час, адасобіцца ад навакольнага свету, знайсці ціхае ці гучнае (у залежнасці ад настрою) месца, па магчымасці з прыгожым відам? Hrodna.life паспрабаваў падабраць восем такіх лакацый у Гродне. Прагаласуй за лепшую! Не падабаецца наша падборка? Напішы свой варыянт у каментарыях.
1. Лесвіца закаханых
Яшчэ на пачатку 20 стагоддзя на месцы лесвіцы закаханых былі толькі небяспечныя драўляныя сходы. Цывілізаваным гэта месца стала толькі ў 1934 годзе. Але сённяшні выгляд з арыгінальным мае мала агульнага. Лесвіцу не раз перабудоўвалі. Сучасны выгляд яна набыла ў 2007−2008 гадах.
Існуе некалькі павер’яў пра гэтую лесвіцу. Гэтак, кажуць, што хлопец і дзяўчына павінны спускацца ўніз, трымаючыся за рукі і лічачы прыступкі. Калі налічаць аднолькавую колькасць, то ўсё ў іх будзе добра. Другая версія абяцае «ўсё добра» той пары, у якой хлопец данясе дзяўчыну да апошняй прыступкі на руках. Некаторыя кажуць, што закаханым дастаткова проста прайсці па ёй. Ці хопіць звычайнага пацалунку.
2. Правая набярэжная
Спусціўшыся з лесвіцы, патрапляем на правую набярэжную. Таксама даволі рамантычнае месца з вялікай канцэнтрацыяй моладзі. Акрамя закаханых тут шпацыруе шмат самотных хлопцаў і дзяўчын, некаторыя прыехаўшыя на сваім аўто.
Акрамя месца для рамантычных сустрэч, набярэжная мае славу як месца здыму ці знаёмстваў.
3. Каложскі парк
Каложскі парк можна назваць сваеасаблівай Меккай для рамантыкаў: далёка ад шумных вуліц, няма атракцыёнаў, кавярняў і піўных — усё гэта робіць месца спрыяльным для рамантычных прагулак.
У парку можна проста пасядзець на адной з лавачак або адасобіцца ў яшчэ больш бязлюдным месцы ў рамантычнай атмасферы.
4. Каложа
Можна лічыць гэта часткай парку, але мы выдзелім асобна пляцоўка побач са старажытнай Каложай, адкуль выдатны від на Замкавую гару і Нёман. Што можа быць лепш?
5. «Піянеры»
Прыступкі даўняга палаца піянераў гэта месца для аматараў незвычайных месцаў са сваёй атмасферай. Ніякага лоску, побач прырода, малюнкі графіці, сам палац пабудаваны ў савецкім стылі, старая плітка… Можна нават падумаць, што гэта і не Беларусь, бо тут няма нашай хвалёнай бездакорнай чысціні. Такіх месцаў насамрэч вельмі мала.
6. Арэлі
Утульны дворык на вул. Парыжскай камуны, дзе можна не толькі пасядзець на лаўцы. У познія вячэрнія гадзіны, калі дзеткі ўжо разыйшліся па дамах, у вышым распараджэнні дзіцячая пляцоўка з арямі.
7. Замкавая гара
Яшчэ адна пляцоўка з высокай канцэнтрацыяй рамантычных месцаў.
8. Левы бераг
Выдатная пляцоўка па вуліцы Дарвіна. Цудоўнае месца, дзе можна сустрэць закат. Толькі не бытайце з жахлівай аглядальнай пляцоўкай побач.