Літр ліманаду ў новым рэстаране, бюджэтны напой з сеткавай кавярні або рамонкавая прахалода з відам на каток у гандлёвым цэнтры? Карэспандэнткі Hrodna.life затэсцілі сем напояў, якія дапамогуць перажыць спякотнае лета ў горадзе. Расказваем што, дзе і пачым.

«Часцей за замаўляюць апельсін-манга»

«З трох ліманадаў ў кавярні „Какао“ часцей за ўсё замаўляюць апельсін-манга і грэйпфрут-размарын», — распавёў барыста. Для аматараў несалодкіх напояў ёсць асвяжальны агурковы ліманад.

холодные напитки, лимонады, милкшейки, холодный кофе, Гродно

Порцыя ліманаду — гэта 400 мл. Кошт — 5 рублёў. У кавярні ёсць некалькі відаў халоднай кавы — эспрэса-тонік, дольчэ айс латте з карыцай ці фрапучына з карамеллю. Таксама ў меню мілкшэйк з рознымі смакамі і смузі.

Базілік-лімон добра спаталяе смагу

Ліманады са смакам манга-маракуя, базілік-лімон і лясных ягад прапануе кавярня «Leon». Аб’ём порцыі - 350 мл, цана — 6 рублёў. Таксама ў меню ёсць халодная кава і мілкшэйкі. Можна выпіць напоі на летняй пляцоўцы з парасонамі.

холодные напитки, лимонады, милкшейки, холодный кофе, Гродно
Ліманад са смакам лімона і базіліка з кафэ «Leon»

Экзотыка ў новай установе

Новая ўстанова «Pablo restobar» прапануе новы смак — ліманад на аснове фрукта юдзу. Гэта гібрыд мандарына і ічанскага лімона. Падаюць напой у збанку. Кошт за 1 літр — 12 рублёў. Збана хапае прыкладна на шэсць шклянак. З прахалодных напояў ёсць халодная кава, халодны чай і чатыры віды ліманадаў.

холодные напитки, лимонады, милкшейки, холодный кофе, Гродно
Ліманад са смакам фрукта юдзу ў рэстабары Pablo

Ліманады падаюцца ў аб’ёме 1 літр за 12 р. Працуе рэстабар з нядзелі па чацвер 9.00−01.00, у пятніцу-суботу 9.00−2.30

Прахалода са смакам перцу

холодные напитки, лимонады, милкшейки, холодный кофе, Гродно
Ліманады ў кавярні Hotfix

Hotfix — месца, дзе можна выпіць асвяжальны ліманад па бюджэтных коштах.

З ліманадаў у асартыменце персік-мята, махіта, маліна-гранат, халодная зялёная гарбата і са смакам мяты. Навінка сезону — Pepperchino. Гэта ліманад з перцам чылі.

У Hotfix прапануюць порцыі напояў аб’ёмам 250 або 450 мл. Кошт іх — 1,7 або 2,7 рублі адпаведна.

У Гродне адрас кавярні «Hotfix» — Савецкая, 29. Час працы з 8.00 да 23.00 штодня.

«Атмасферная» прахалода са смакам лаванды і кляновым сіропам

Кафэ «Atmosfera» прапануе агурковы, шчаўевы, імбірны, кавуновы і лайма-ананасавы ліманады. Праўда, экзатычны шчаўевы пакаштаваць не атрымалася — не аказалася ў наяўнасці. Спыніліся на лавандавым з кляновым сіропам. Смак незвычайны.

холодные напитки, лимонады, милкшейки, холодный кофе, Гродно
Лавандавы ліманад з кляновым сіропам з кафэ «Atmosfera»

Кошт халодных напояў у кавярні - ад 4,5 рублёў. За такія грошы можна атрымаць 350 мл ліманаду ці порцыю халоднай кавы.

Ліманады з беларускай кухні

У рэстаране «Літвіны» можна пакаштаваць два фірменныя ліманады: маліна-базілік і рамонак-бузіна па 6 рублёў. З халодных напояў таксама прапануюць абляпіхавы і журавінавы морсы па 2,8 рублі за 250 мл, або па літры за 11,20 руб.

Рэстаран «Літвіны» знаходзіцца ў ГЦ «Трыніці» і працуе штодня з 10.00 да 23.00.

Смак Нью-Ёрка ў мілкшэйку

Малочны напой на аснове марозіва пакаштавалі ў кафэ YellowStreet 17. Тут прапануюць мілкшэйкі са смакам лясных ягад, свежай мяты і браўні. Таксама можна пакаштаваць смак… Нью-Ёрка.

холодные напитки, лимонады, милкшейки, холодный кофе, Гродно
Мілкшэйк з кафэ YellowStreet 17
холодные напитки, лимонады, милкшейки, холодный кофе, Гродно
Кафэ-студыя размешчана на Акадэмічнай, 17

Час працы ўстановы — з 11.17 да 22.17 у панядзелак, аўторак і чацвер. З пятніцы па нядзелю адкрыта да 23.00. Выхадны ў сераду.

Чытайце таксама: