Каб быць паспяховым у бізнесе, трэба заўжды трымаць руку на пульсе. Адныя справы існуюць стагоддзямі, а іншыя знаходзяцца на піку толькі некалькі гадоў, а потым страчваюць актуальнасць. Hrodna.life узгадаў 5 бізнесаў, якія былі папулярныя ў Гродне яшчэ 10−15 гадоў таму, але цалкам страцілі сваю актуальнасць з-за развіцця тэхналогій.

Інтэрнэт-кавярня

Яшчэ 10 год таму інтэрнэт-кафэ мелі вялікую папулярнасць. На іх паслугі быў пастаянны попытам і часам, каб пасядзець Вконтакце ці пашукаць патрэбную інфармацыю, даводзілася пасядзець у чарзе.

5 бізнес-ідэй, на якіх можна было ўзбагаціцца ў нулявыя, і нічога не зарабіць сёння
belpak.vitebsk.by
Пры гэтым з ліпеня 2010 года наведаць інтэрнэт-кафе можна было толькі з пашпартам або іншым дакументам, што пацвярджае асобу. Гэтая норма праіснавала да канца студзеня 2013 года.
5 бізнес-ідэй, на якіх можна было ўзбагаціцца ў нулявыя, і нічога не зарабіць сёння
vb.by
Пакуль інтэрнэт-кафе ў нашым горадзе цалкам не зніклі. Масавае закрыццё дзяржаўных кропак пачалося ў 2014 годзе, але дагэтуль адзін пункт працуе ў Белтэлекаме на Тэлеграфнай. Цяпер там значна менш камп’ютараў, чым было. Часцей за ўсё туды прыходзяць каб нешта раздрукаваць.

Адным з апошніх цвікоў у труну інтэрнэт-кафэ сталі даступны мабільны інтэрнэт і нізкая цана смартфонаў. Наўрад ці сёння нехта завітае ў інтэрнэт-кафе дзеля таго, каб пасядзець Вконтакте.

Відэапракат

Відэапракаты паспяхова існавалі не адно дзесяцігоддзе. У развітых краінах яны з’явіліся ў канцы 70-х, а ў СССР прыйшлі на дзясятак гадоў пазней.

5 бізнес-ідэй, на якіх можна было ўзбагаціцца ў нулявыя, і нічога не зарабіць сёння
pikabu.ru
У 90-я гэта былі VHS відэакасеты, пазней DVD-дыскі. Памятаеце, як у кожным пракаце прасілі вяртаць касеты пераматанымі на пачатак? А памятаеце самыя першыя касеты? 180- і 240-хвілінныя, у аднолькавым вокладках, запісаныя фактычна ў хатніх умовах, з надрукванымі налепкамі з назвамі фільмаў. Потым ім на замену прыйшлі ліцэнзійныя касеты, а яшчэ пазней — DVD-дыскі.

Развіццё інтэрнэту і ягоная ўседаступнасць цалкам знішчылі такі бізнес. Так, некалі найбуйнейшая сетка відэапракатаў у ЗША і свеце Blockbuster зачыніла свае апошнія 300 пунктаў у пачатку 2014 года.

Пошук інфармацыі ў інтэрнэце

Сёння цяжка паверыць у паспяховаць такога «бізнесу». Аднак у тыя часы, калі персанальны камп’ютар, а тым больш доступ да сусветнай сеткі, не былі масава распаўсюджаны, некаторыя прасунутыя людзі зараблялі на гэтым грошы.

[irp posts="81 418″ name="Для тых, каму за 20. Успамінаем крутыя фішкі з 90-х, якія нават у маладых выклікаюць настальгію"]

Запампоўка карцінак, гульняў і мелодый

Пакуль мы карысталіся паслугамі відэапракатаў і наведвалі інтэрнет-кафе, мабільная сувязь станавілася танней, а ў мабільніках пачыналі з’яўляцца каляровыя экраны, паліфанія і памяць у цэлых 32 мегабайты. Разам з гэтым з’явіўся новы від бізнесу.

5 бізнес-ідэй, на якіх можна было ўзбагаціцца ў нулявыя, і нічога не зарабіць сёння
ferra.ru
Запампоўку мелодый на выклік ці карцінак на застаўкі на першыя тэлефоны з каляровымі дысплэямі і паліфаніяй рабілі ў так званых «салонах». Каштавала паслуга 500 рублёў (сёння 5 кап.) за мелодыю, карцінку або гульню.

Камп’ютарныя клубы

У тыя часы, калі хатнія камп’ютары і інтэрнэт былі прадметамі раскошы, вар’яцкай папулярнасцю карысталіся камп’ютарныя гульнявыя клубы. Дзясяткі тысяч школьнікаў па ўсёй краіне праседжвалі там практычна ўвесь свой вольны і часам нават вучэбны час.

Акрамя вечна жывога Counter-Strike, гулялі ў Quake 3 Arena, Unreal Tournament, Starcraft, Warcraft 3, а ў Diablo 2, калі не забяспечыць дасягненні паролем, можна было ўжо праз пару хвілін пасля выхаду з клубу стаць ахвярай віртуальных злодзеяў.

5 бізнес-ідэй, на якіх можна было ўзбагаціцца ў нулявыя, і нічога не зарабіць сёння
Камп’ютарны клуб у МЦ «Галактыка» быў апошнім гродзенскім клубам. Там часта праходзілі чэмпіянаты па «Дота 2». Закрыўся ў 2016 годзе. Фота: vk.com/galaxygameclub
Клубы былі ва ўсіх раёнах горада і часта працавалі круглыя суткі: 8-гадзінны начны марафон каштаваў значна танней, чым такі ж час удзень.


Усе пералічаныя бізнесы ў 2018 наўрад ці змогуць стаць паспяховымі. Таму, калі ў вас раптам узнікла жаданне адкрыць сваю справу, ні ў якім разе не пачынайце яе, калі яна патрапіла ў наш спіс.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life