Ёсць шмат нагодаў, каб гродзенцы ганарыліся сваім горадам. Вось кароткі спіс вытворчасцяў, па якіх Гродна пазнаюць не толькі па ўсёй краіне, але і далёка за яе межамі.
ГТФ “Нёман”
Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” пачала працаваць яшчэ ў другой палове 19 ст. Сёння яна з’яўляецца не толькі самай буйной фабрыкай цыгарэт у Беларусі, але і самым буйным падаткаплацельшчыкам у Гродне і вобласці.
Фабрыка стабільна ўваходзіць у пяцёрку самых буйных падаткаплацельшчыкаў краіны, саступаючы толькі канцэрнам, звязаным з нафтай, газам і калійнымі ўгнаеннямі.

Прадукцыю ГТФ “Нёман” ведаюць амаль ва ўсіх краінах Еўропы, бо гродзенскія цыгарэты займаюць лідзіруючыя пазіцыі на кантрабандным рынку ЕС (а прынамсі ў 2016-м “Нёман” быў і вядучым легальным экспарцёрам у краіне). Ва Украіне нават былі заўважаны падробкі цыгарэт гродзенскіх брэндаў!
Купіць за 80 капеек, прадаць за 8 рублёў. Былыя кантрабандысты расказалі пра шлях цыгарэт з Гродна на Захад
ГТФ “Нёман” уваходзіць у топ 20 самых прыбытковых ААТ краіны. І з’яўляецца самым прыбытковым у Гродне і вобласці.
Мэбля “ЗОВ”
Прадпрыемства “ЗОВ” паўстала ў 1996 годзе як кааператыў “Фобас”. Па стане на 2019 год гэта адзін з буйнейшых у краіне вытворцаў мэблі. Сёння на розных прадпрыемствах групы кампаній «ЗОВ» (не толькі мэблевых, бо ў складзе ёсць яшчэ, напрыклад, і будаўнічая фірма) працуе больш за 2000 чалавек, прадукцыя пастаўляецца ў розныя краіны. Алег Зухавіцкі ўвахозіць у спіс 200 самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі. Пры ўсёй паспяховасці і ўплывовасці асноўны ўладальнік мэблевай групы кампаній «ЗОВ» Алег Зухавіцкі у 2015 годзе быў двойчы затрыманы КДБ.
Дарэчы, зараз “ЗОВ” акрамя традыцыйных кухняў узяўся яшчэ і за вытворчасць сучаснай офіснай і хатняй мэблі ў стылі лофт пад брэндам Choix.

Перамовы ў Эміратах і кухні эканом-класа: як гродзенскі “ЗОВ” выходзіць з крызісу
Панчохі Contе
Кампанія “Конте Спа” была заснавана ў 1997 годзе настаўнікам музыкі Валянцінам Байко. Сёння Conte з’яўляецца адным з лідараў па вытворчасці адзення, бялізны і панчошна-шкарпэткавых вырабаў ва Усходняй Еўропе. Прадукцыя “Сonte” пастаўляецца ў больш чым 30 краін свету. А сам Валянцін і яго брат Дзмітрый займаюць 13 і 14 месца ў спісе 200 самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі па стане на 2018 год.

Бізнесоўцы з’яўляюцца ўласнікамі забаўляльных устаноў па вул. Перамогі ў Гродне (начны клуб “База”, боўлінг клуб “Метро” і іншыя), таксама за апошнія гады уласнік “Контэ” набыў Берасцейскі панчохавы камбінат, Тураўскі малочны камбінат, 21,2% акцый ваўкавыскага “Беллакта”, частку акцый Шчучынскага завода па вытворчасці малочнай сывараткі “Праймілк”. Яшчэ ў руках Байко – сеткі магазінаў Optima і Minimax, гродзенскія гандлёвыя цэнтры «Трыніці» (будуецца) і “OldCity”, іншая нерухомасць у Гродне і іншых гарадах. Апроч гэтага, Валянцін з’яўляецца членам Савета па развіццю прадпрымальніцтва ў Беларусі, з 2013 года ганаровым консулам Украіны ў Гродне. А яшчэ нядаўна ён заняўся вырошчванне экалагічных прадуктаў!
Можна сказаць, у гэтым выпадку не толькі Контэ – вядомы брэнд, але і яго ўласнік – чалавек-брэнд!
Панчошны кароль хоча накарміць расіян шампіньёнамі. Валянцін Байко запусціў у Шчучыне буйную вытворчасць грыбоў
«Гродна-Азот»
Сёння ААТ «Гродна Азот» уваходзіць у спіс найбольш буйных хімічных прадпрыемстваў краіны. У 2006 годзе спецыялісты МНС назвалі “Азот”, разам з наваполацкім “Палімірам”, адной з самых небяспечных вытворчасцей у Беларусі. Справа ў вялікай колькасці судзін, у якіх знаходзяцца небяспечныя асяроддзі пад вялікім ціскам. Прадпрыемствы старэюць, а тэхніка зношваецца, але ад 2006 года прайшло ўжо 12 гадоў – на “Азоце” пабудавалі новы цэх азотнай кіслаты і рыхтуюцца наогул збудаваць зусім новае прадпрыемства – такі сабе “Азот 2.0”.

Прырост – больш за 200 мільёнаў даляраў. Будаўніцтва цэха азотнай кіслаты на «Гродна Азот» завершаць да канца года
Сярод гараджан распаўсюджана меркаванне, нібыта “Азот” больш за ўсё забруджвае паверта ў Гродне. Але гэта не так: на “Азоце” магутныя фільтры, ды і пабудаваны ён паводле ружы вятроў так, каб выкіды ішлі ад горада, а не на яго. На якасць паветра ў горадзе больш за ўсё ўплывае транспарт. У Гродне шкодныя выкіды ў атмасферу на 70% складаюцца з яго выхлапных газаў.
Гродна, дыхай глыбей! Што з паветрам у самым аўтамабілізаваным горадзе Беларусі
Па стане на 2016 год на прадпрыемстве “Гродна-Азот” працавала больш за 7500 чалавек.
Некалі “Азот” меў і свае садкі (з вельмі добрымі зарплатамі выхавацелям), і дом культуры, але садкі аддалі гораду, а ДК ператварыўся ў філармонію-даўгабуд. Непрофільныя актывы працягвалі прадаваць і ў 2018 годзе. На рахунку “Азота” засталіся санаторый-прафілакторый “Жамчужына”, турбаза “Хімік”, база адпачынку “Купалінка”, газета «Гродзенскі хімік» і жаночы хакейны клуб «Рытм Азот».
Makey – аўтарскія вырабы са скуры
Кампанія «Макей» – сямейны брэнд, які працуе з 1990 года. Усё пачыналася калісьці са «штодзённіка ў падарунак сябрам», а зараз дэкаратыўна-мастацкія вырабы са скуры ручной працы прадаюцца ў больш чым 50 фірмовых крамах у Беларусі і яшчэ 8 краінах свету. Цяпер колькасьць супрацоўнікаў кампаніі вырасла да 300.


Фотарэпартаж: Як у студыі “Макей” ствараюць прыгажосць са скуры
Дасягненні мінулага: ровары і матацыклы “Niemen”
Мала хто ведае, але матацыклы “Мінск” былі не адзінымі і нават не першымі матацыкламі, якія выраблялісь на тэрыторыіі сучаснай Беларусі.

Яшчэ ў 30 гады 19 ст. у Гродне паспяхова выраблялі ровары і матацыклы – на фабрыцы заснаванай у 1894 годзе сям’ёй Старавольскіх. Спачатку на фабрыцы выраблялі вырабы з металу, а ўжо ў 20-30 гады ровары і матацыклы. У 1937-39 гадах былі вельмі папулярныя матацыклы “Нёман” з аб’ёмам рухавіка да 100 см.куб. Для кіравання імі правы былі не патрэбныя.
“Нёман”: польскі матацыкл з беларускім характарам, пра які не любяць узгадваць