У сеціве набірае папулярнасць #10yearchallenge: людзі выкладваюць свае сучасныя здымкі і здымкі 10-гадовай даўніны. Hrodna.life параўнаў, як змянілася за гэты перыяд Беларусь.

Заробкі

Сярэдні заробак па краіне ў 2009 годзе складаў 357 $. Дакладна сказаць, якой будзе сярэдня зарплата у 2019 годзе, пакуль немагчыма. Паводле дадзеных за 2018 год — 465 $.

#10yearchallenge: што і як змянілася ў Беларусі за 10 год, а што засталося без змен

Згодна з абяцанкамі кіраўніцтва краіны, сёлета заробкі будуць прыкладна на такім жа ўзроўні. У 2009 годзе ўлады абяцалі беларусам заробкі «папяццот» і праз 10 год нічога не змянілася.

Насельніцтва

Насельніцтва Беларусі на 2009 год складала 9 503 807 чалавек.

На пачатак 2019 году — 9 491 832 чалавекі. Агулам — мінус 11 975. Гэта больш за многія райцэнтры Гродзенскай вобласці!

Грошы

У 2009 годзе беларускія рублі выглядалі так:

#10yearchallenge: што і як змянілася ў Беларусі за 10 год, а што засталося без змен
5000 старымі гэта сёння 50 капеек
#10yearchallenge: што і як змянілася ў Беларусі за 10 год, а што засталося без змен

У 2019 так:

#10yearchallenge: што і як змянілася ў Беларусі за 10 год, а што засталося без змен

Апроч таго 10 гадоў таму ў нас не было капеек.

#10yearchallenge: што і як змянілася ў Беларусі за 10 год, а што засталося без змен

Дарэчы, новыя грошы мелі з’явіцца акурат у 2009-м, але з-за крызісу дэнамінацыю адклалі на некалькі гадоў.

У.Е.

Сярэднегадавы курс долара на 2009 складаў каля 2800 старых рублёў за 1 долар. Гэта 28 капеек на новыя. Па стане на 21 студзеня 2019 года купіць адзін долар можна за 2 рублі 15 капеек. Гэта 21 500 рублёў старымі.

Паліва

У снежні 2009 года літр дызельнага паліва на беларускіх АЗС каштаваў, на новыя грошы, каля 1 руб. 70 кап. — 0,79 $. Сёння нават нягледзячы на штотыднёвыя падаражэнні паліва ў 2018 годзе літр «саляркі» каштуе танней — 1 руб. 53 кап. — 0,71 $.

#10yearchallenge: што і як змянілася ў Беларусі за 10 год, а што засталося без змен

Літр АІ-92 у 2009 годзе каштаваў 1 руб. 90 кап. — 0,88 $. Сёння — 1 руб. 41 кап. — 0,66 $.

Літр АІ-95 у 2009 годзе — 2 руб. 14 кап. (каля 1 $), сёння 1 руб. 53 кап. (0.71 $).

А яшчэ ў 2009 годзе на запраўках можна было набыць бензін маркі Н-80, а АІ-98 і тым больш «соткі» яшчэ не было ў продажы.

Базавая

Базавая велічыня ў 2009 годзе складала 3,50 руб (35 тысяч). На пачатак 2019 адна базавая складае 25,50 руб.

Пошліны

У 2009 годзе дзяржпошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху складала 0 рублёў.

У 2019 — ад 76,50 руб. да 280,50 руб. за лекгавы аўтамабіль.


«На Захадзе аўто лепшыя за нашы ідуць на звалку». Як аўтабізнес стаў ахвярай Мытнага саюза


Сталіца

У 2009 годзе ў сталіцы Беларусі жылі 1 814 367 чал. Праз 10 год — ужо бліжэй да двух мільёнаў - 1 981 690 чал. (стан на 2017 год).

Кіраўнік

У 2009 годзе прэзідэнтам Беларусі быў Алякасандр Рыгоравіч Лукашэнка. У 2019 таксама.

#10yearchallenge: што і як змянілася ў Беларусі за 10 год, а што засталося без змен

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life