Набліжаецца зіма — бадай самая ўтульная пара году, асабліва калі не выходзіць з дому, а праводзіць вечары ля каміна пад пледам з гарбатай, глінтвейнам і кнігамі. Hrodna.life падабраў 10 ідэй, як цікава і ўтульна бавіць доўгія зімовыя вечары. А дапамагла нам крама «Надзейка».

1. Пачытаць кнігу

Што можа быць лепш за чытанне цікавай кнігі, асабліва калі за вакном -15, а вы абкруціліся цёплым пледам!

2. Прыгатаваць шарлотку

Да лета далёка, таму дбаць пра фігуру яшчэ рана, а яблыкаў з ураджаю павінна заставацца яшчэ шмат.

10 утульных заняткаў для зімовых вечароў

3. Вывучыць замежную мову

Карысны занятак, плёнам якога вы зможаце скарыстацца ўжо бліжэйшым летам. Дарэчы, пачаць навучэнне можна не ўстаючы з утульнага фатэля ці канапы.

10 утульных заняткаў для зімовых вечароў

4. Прыдумаць 12 страў на Калядны стол

І не забыць набыць абрус, які паслужыць яшчэ шмат святаў.

10 утульных заняткаў для зімовых вечароў

5. Схадзіць у госці з арыгінальнымі падарункамі

Падарыце сябрам ляльку (для малых) і кухонны набор (для дарослых). А яшчэ можна прынесці з сабой шарлотку, якую мы гатавалі ў пункце 2. Будзеце ісці з аднаго ўтульнага дома ў іншы па халоднай вуліцы — не забудзьце надзець шапачку!

10 утульных заняткаў для зімовых вечароў

6. Біцца падушкамі

На фоне восеньска-зімовай нудоты часам карысна павар’яцець. Калі няма з кім — біцеся з катом або ўяўным сябрам.

10 утульных заняткаў для зімовых вечароў

7. Ляпіць пяльмені

Або варэнікі. У ідэале — у кампаніі сям'і. І харчовы запас папоўніце, і весела праведзяце час, і маторыку пальцаў трошкі палепшыце. А калі перастараецеся і ў халадзільніку не хопіць месца, то ў мароз можна трымаць пяльмешкі за вакном.

10 утульных заняткаў для зімовых вечароў

8. Пераглядзець усе серыі «Адзін дома»

Рабіць гэта лепш у кампаніі, а калі няма з кім — то абкруціўшыся пледам. На экране — зіма, а вам цёпла! Ніжэй на фота — найлепшая поза для кінапрагляду.

10 утульных заняткаў для зімовых вечароў

9. Папіць гарачага шакаладу

Гэта абавязковы пункт зімы! Мы раім паспрабаваць зрабіць шакалад з дадаткам перцу чылі. Або шакаладны фандзю.

10 утульных заняткаў для зімовых вечароў

10. Пабудаваць планы на вясну

І пашукаць спартовую залу, дзе вы прывядзеце сябе ў форму. Але памятайце — будаваць планы найлепш ва ўтульным і цёплым месцы!

10 утульных заняткаў для зімовых вечароў

Падрыхтавацца да зімы і набыць усё неабходнае, каб правесці яе ўтульна, можна ў краме «Надзейка» па адрасе вул. Савецкая, 10.

Час працы: 10.00 — 19.00, без выходных

+375 297 535 831

+375 152 742 508


«Надзейка» — крама ўтульных рэчаў па нізкіх цэнах. Правядзіце зіму разам з «Надзейкай».

ІП Емельянава Н. В.

УНП 591 163 110