Gastrofest.Кіно пройдзе ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у тым ліку і ў Гродне. Гастрафестываль правядуць з 9 па 26 красавіка. Гэта адзінаццаты рэспубліканскі Gastrofest. 

Усяго ў Gastrofest.Кіно паўдзельнічае больш за 80 устаноў з сямі гарадоў Беларусі. Шэф-кухары будуць гатаваць сэты, натхнёныя культавымі сцэнамі, атмасферай і героямі любімых фільмаў і серыялаў. Арганізатары абяцаюць адысылкі: прыгоды, фантастычныя смакі, крыху магіі і настальгію па класіцы.

Кошт сэтаў складзе 53 руб. у Мінску і 46 руб. у астатніх гарадах. У хуткім часе абяцаюць назваць установы, якія прымуць удзел у фестывалі.

Чытайце таксама: У 2026 годзе фестывалю LIDBEER не будзе

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы