Умовы працы жанчын на “Гродна Азот” ацанілі як здавальняючыя. Але ў шэрагу карпусоў зафіксавалі няважны стан сушылак, душавых, пакояў прыёму ежы, гардэробаў. У год беларускай жанчыны іх вырашылі выправіць, расказаў ідэолаг прадпрыемства.

“2026-ы аб’яўлены ў нашай краіне Годам беларускай жанчыны. Увага да жанчыны на вытворчасці — да яе прафесійнага росту і, што не менш важна, да камфортных умоў працы — набывае асаблівае гучанне”, – пішуць у профільным медыя.

Генеральны дырэктар Ігар Ляшэнка даў даручэнне – выправіць сітуацыю “без прыцягнення дарагіх падрадчыкаў”. Таму да працы прыцягнуць супрацоўнікаў, у тым ліку на суботніках. Паводле яго слоў, гэта – “справа гонару нашай мужчынскай паловы калектыву”.

Чытайце таксама: На “Гродна Азот” год не могуць закрыць некаторыя вакансіі

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы