У консульства Польшчы ў Гродне шукаюць рэферэнта і прыбіральшчыка офісных памяшканняў. Аб’ява аб вакансіях з’явілася на сайце адміністрацыі польскага ўрада.
Сярод патрабаванняў да рэферэнта (памочнік кіраўніка) — беларускае грамадзянства, сярэдняя ці вышэйшая адукацыя, а таксама пісьмовае і вуснае валоданне польскай мовай і веданне камп’ютара.
Для прыбіральшчыка хопіць беларускага грамадзянства і ведання польскай мовы.
Рэзюмэ прымаюць да 31 сакавіка, супрацоўнікі пачнуць працу з ліпеня 2026. Зарплата ў аб’яве не пазначана.
Консулам Польшчы ў Гродне стаў Гжэгаж Стыкоўскі. Ён паспеў адпрацаваць некалькі месяцаў, перш чым у кастрычніку 2025 з’явілася інфармацыя, што менавіта ён заняў пасаду консула.
У мінулым новыя консулы Польшчы на пачатку сваёй працы давалі інтэрв’ю мясцовым выданням, у тым ліку дзяржаўным.
Чытайце таксама: В Гродно завели спецпроизводство на совладельца офисника, где находится польское консульство




