У Навагрудку на продаж выставілі гатэль “Крокус”. Бізнес працуе з 2015 года – цяпер яму шукаюць новага ўладальніка. Аб’ява з’явілася на сэрвісе B4Y. 

Гатэль на 10 нумароў двухпавярховы. Таксама ёсць сталовая і тэхнічнае памяшканне. Некаторыя нумары абсталяваны гасцінай зонай для адпачынку, ёсць тэлевізары, падлучаныя да спадарожнікавых каналаў. Прадавец дадае, што “Крокус” знаходзіцца прыкладна ў 15 хвілінах ад Навагрудскага замка і ў 175 км ад Мінскага аэрапорта.

Абяцаюць «пастаянную загрузку гатэля на 95%» і поўную акупляльнасць за сем гадоў. Дазволены невялікі торг. Сам будынак гатэля знаходзіцца ва ўласнасці, зямля арандаваная тэрмінам на 50 гадоў.

Бізнес абыйдзецца ў 1,4 млн руб.


У горадзе дзейнічаюць усяго тры невялікія гасцініцы – “Новогаз”, “Гражина” і “Крокус”. Раней працавалі гатэлі «Панскі дом» і «Навагрудак», аднак цяпер яны зачыненыя. Размясціцца таксама можна на тэрыторыі біятлоннага комплексу “Селец” непадалёк ад горада. Многія падарожнікі заязджаюць у Навагрудак толькі на некалькі гадзін і едуць далей, аддаючы перавагу размяшчэнню ў Лідзе ці Баранавічах.

Чытайце таксама: Улады Гродзеншчыны плануюць ператварыць Навагрудак у горад-музей