У Гродне ў адной з ювелірных сетак — Diamante — запусцілі сэрвіс «намёкаў» на падарункі. Ён дазваляе выбраць упрыгажэнне на сайце і адправіць паведамленне патэнцыйнаму дарыльніку — паведамленне прыходзіць ад імя крамы ў выглядзе SMS.
Каб скарыстацца сэрвісам, трэба выбраць выраб і запоўніць форму з кантактнымі данымі. Пасля гэтага адрасату прыходзіць паведамленне з намёкам на пажаданы падарунак. У кампаніі адзначаюць, што сэрвіс разлічаны ў першую чаргу на пары, якія рыхтуюцца да святаў.
Ідэя «сэрвісу намёкаў» не новая. Напрыклад, падобныя фарматы ўжо выкарыстоўваліся кампаніямі ў Расіі. Падобны сэрвіс раней запускала і расійская ювелірная крама SBLESKOM. На яе сайце ў картках тавараў была даступная функцыя «Намкнуць пра падарунак»: карыстальнік мог пазначыць кантактныя даныя атрымальніка, пасля чаго таму прыходзіў ліст з інфармацыяй пра выбранае ўпрыгажэнне і спасылкай на яго.
А адна з расійскіх медыяплатформ перад 8 сакавіка мінулага года прапаноўвала карыстальнікам скарыстацца сэрвісам стварэння персанальнага роліка навін, дзе вядучая звярталася да мужчыны па імені і распавядала, які падарунак хоча атрымаць жанчына.
Ювелірная сетка Diamante, а таксама сеткі «7 карат» і «ЗОЛОТОВ», належаць бізнесмену Аляксею Карагіну. Кампанія працуе на беларускім рынку з 1990 года і займаецца продажам ювелірных вырабаў.



