У пачатку студзеня Гродна засыпала снегам — цяпер у сацсетках гараджане цікавяцца, дзе можна пакатацца з горак. Hrodna.life вывучыў адказы гродзенцаў у Threads і склаў спіс месцаў для катання на санках.

Гарадскія і бясплатныя горкі ў Гродне

  • Лесапарк «Пышкі», горка каля скрыжавання вуліцы Дамброўскага і бульвара Ленінскага камсамола.
  • Музычны каледж на праспекце Янкі Купалы, 53.
  • Каля стадыёна “Нёман” на вуліцы Камунальная, 3.
  • Горка каля маста на вуліцы Паповіча, 1.
  • Горка ў Румлёўскім парку на баку вёсцы Солы
  • Горка на вуліцы Лідская, 33.
  • Горкі на набярэжнай Нёмана.
  • Горка на Фолюшы побач з Ласасянкай.
  • Яма стадыёна ў мікрараёне Вішнявец.
  • Горкі ў мікрараёне Альшанка. Адну з іх — на вуліцы Агінскага — камунальныя службы пасыпалі пяском, каб абмежаваць зону катання на цюбінгах і санках.

Платныя горкі ў Гродне

  • База адпачынку “Прывал”. Кошт білета для дарослых 10 руб., для дзяцей да 14 гадоў – 5 руб. Пракат цюбінга (тры спуску) абыдзецца ў 3 руб.
  • Горка ў Каробчыцкім Алімпе адкрыецца 7 студзеня для цюбінгаў, а крыху пазней — для катання на лыжах.

Каткі і лыжныя трасы ў Гродне

У горадзе таксама зальюць каткі для канькоў і гульні ў хакей, з’явяцца і лыжныя трасы. Як паведамляюць у Гродзенскім гарвыканкаме, каткі ўжо заліваюць, а трасы – абкатваюць.

Хакейныя каробкі размесцяць у гімназіі №1 і школ №37, 38, 39, 41, 42.

Каткі з’явяцца ў гродзенскай гарадской гімназіі, гімназіі №6, 7, 9, а таксама ў сярэдніх школ №3, 5, 6, 8, 11, 12, 13, 15, 16, 19, 26, 28, 31, 33, 34, 3.

Лыжныя трасы будуць у гімназіі №1, 2, 3, 4, 5, 7, 9, 10 і сярэдніх школ №2, 3, 5, 6, 7, 11, 12, 13, 15, 19, 20, 22, 23, 23, 3, 2 35, 36, 37, 38, 39, 40, 41. Таксама пакатацца на лыжах можна ў лесапарку “Пышкі” і Румлёва.

У выхадныя і святочныя дні пляцоўкі працуюць з 8 раніцы да 22 вечара. У навучальныя дні – пасля ўрокаў.

Як катацца, каб не атрымаць траўмы

Спецыялісты папярэджваюць, што катанне на цюбінгу – небяспечны від забаў. Пры спуску важна выбіраць абсталяваныя месцы і мець добрую экіпіроўку.

“Лепш за ўсё выбіраць абсталяваныя месцы, дзе вы зможаце быць у бяспецы. Таксама трэба глядзець, каб не было натуральных перашкод, з якімі можна сутыкнуцца непасрэдна ўнізе спуску”, – адзначае прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Чытайце таксама: Адкрыўся і закрыўся. Што адбываецца з цюбінгавым схілам у Каробчыцах і калі адкрыецца лыжны?