У парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» пад Гроднам з 7 студзеня пачынае працу цюбінгавы схіл. Пра гэта паведамляе «Тэлерадыёкампанія Гродна». Крыху пазней, з 10 студзеня, плануецца запуск і гарналыжнага схілу. Зараз у комплексе актыўна працуюць снегагенератары.

Цюбінгавы схіл: даты і ўмовы

Цюбінгавы схіл адкрыецца 7 студзеня. Пры гэтым пад’ёмнік на дадзеным схіле працаваць не будзе.

Кошт уваходу на цюбінгавы схіл — 15 рублёў.

Для наведвальнікаў даступны пракат цюбінгаў («ватрушак») па наступных тарыфах:

  • 1 гадзіна— 10 рублёў,
  • 2 гадзіны — 15 рублёў,
  • 3 гадзіны — 20 рублёў,
  • увесь дзень — 30 рублёў.

Гарналыжны схіл і лыжная траса

Запуск гарналыжнага схілу запланаваны на 10 студзеня. Для аматараў бегавых лыж ужо падрыхтавана лыжная траса працягласцю 1400 метраў. Катацца можна як на ўласным рыштунку, так і на пракатным.

Пракат лыжнага рыштунку, згодна з інфармацыяй, размешчанай на афіцыйным сайце комплексу, кошт пракату лыж складае:

Буднія дні:

  • 1 гадзіна — 18 рублёў,
  • 2 гадзіны — 22 рублі,
  • 3 гадзіны — 26 рублёў,
  • увесь дзень — 40 рублёў.

Выхадныя дні:

  • 1 гадзіна — 22 рублі,
  • 2 гадзіны — 27 рублёў,
  • 3 гадзіны — 32 рублі,
  • увесь дзень — 45 рублёў.

Пракат снаўбордаў

Таксама ў «Каробчыцкім Алімпе» даступны пракат снаўбордаў:

Буднія дні:

  • 1 гадзіна — 17 рублёў,
  • 2 гадзіны — 20 рублёў,
  • 3 гадзіны — 23 рублі.

Выхадныя дні:

  • 1 гадзіна — 20 рублёў,
  • 2 гадзіны — 24 рублі,
  • 3 гадзіны — 28 рублёў.

Мяркуючы па каментарыях пад навіной «Тэлерадыёкампаніі Гродна», у гэтым сезоне комплекс закупіў новыя снаўборды.

Меркаванні наведвальнікаў

У каментарыях гродзенцы дзеляцца не толькі чаканнямі, але і прэтэнзіямі. Адзін з карыстальнікаў напісаў: «Спадзяюся, у гэтым годзе адміністрацыя комплексу паклапоціцца пра тое, каб абслугоўваць лыжы як належыць. У мінулым годзе катацца на пракатных было суцэльным расчараваннем — яны вельмі дрэнна слізгалі. Свае лыжы з дому былі непараўнальна лепшыя».

Падрыхтоўка трас

Паводле інфармацыі Newgrodno.by, у комплексе ўжо актыўна працуюць снегавыя гарматы. Для вырабу штучнага снегу неабходна марознае надвор’е, і, па прагнозах, надвор’е ў найбліжэйшы час будзе спрыяльным.