Памяшканне пад бізнес прадаюць на вул. Гарнавых, 1 у Гродне. Яно знаходзіцца на першым паверсе. Можна перавесці яго ў жылы фонд і зрабіць кватэру. Але пасля рэканструкцыі сквера на Леванабярэжнай месца абяцае быць прахадным.
Плошча памяшкання — 53,7 м². Сцены — без аздаблення. Можна ўладкаваць асобны ўваход пасля зацвярджэння праекта. Сцвярджаюць, што ў лакацыі выдатны аўтамабільны і пешаходны трафік.
Кошт- $ 75 000. Ён можа мяняцца. Цяпер ён у прыватнай уласнасці.



У верасні 2025 года ў Гродне адкрыўся абноўлены сквер па вуліцы Дарвіна. Леванабярэжная ператварылася ў назіральную пляцоўку, адкуль адкрываецца від на галоўныя славутасці горада.
Чытайце таксама: «Свайго месца для іх няма». У Гродне можа з’явіцца спартыўны сквер і скейт-пляцоўка



