Адкрыццё навагодняга сезона ў Гродне пройдзе 12 снежня. На плошчы Леніна пачнецца свята пад агульнай назвай «Чароўныя ліхтарыкі».
Мерапрыемствы стартуюць у 15:00 з працы інтэрактыўных пляцовак — будуць прагулкі з хаскі, надзіманыя фігуры, магічны прадказальнік і фотазоны.
У 17:30 стартуе канцэртная праграма ад духавога аркестра «Гродзенская капэла».
У 18:15 запланавана ўрачыстае адкрыццё з барабанным шоу ад гурта «Перцы», флэшмобам і запальваннем бенгальскіх агнёў. Тады ж запаляць ёлку.
З 18:40 да 20:50 на плошчы Леніна выступіць кавер-гурт «Чили» з Мінска, а таксама калектывы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.
Пасля пачнецца «моладзевая» дыскатэка — завершыцца свята ў 22:00.
Чытайце таксама: Ёлачныя кірмашы ў Гродне: калі і дзе можна купіць і арандаваць ялінку да Новага года




