Гандлёвыя святочныя домікі на Савецкай плошчы ўжо ўсталяваны — там з’явіліся шыльды з меню і коштамі. Сёлета гродзенцам прапануюць пачаставацца губерцікамі, вафлямі і кукурузай. Паўнавартасна кірмаш запрацуе з 13 снежня. 

Цэны на святочныя пачастункі апублікаваў партал NewGrodno.by.

Глінтвейн за 7 руб., губерцікі – ад 3 руб.

Губерцікі — гродзенскія піражкі з розным начыннем: з капустай і грыбамі, з бульбай і грудзінкай, з яйкам і цыбуляй, а таксама з макам. Каштуюць губерцікі ад 3 да 6,5 руб за 100 грам. 

Венскія вафлі з рознымі топінгамі і начыннямі каштуюць па 6 руб., блінчыкі з сырам і вяндлінай — 7 руб. 

Калі захочацца мясных страў, то на кірмашы можна набыць свіны шашлык за 7,5 руб. або плоў за 5 руб. Будуць і закускі: бульба фры за 6 руб., шпік па-беларуску за 5,5 руб., а мюнхенскія каўбаскі каштуюць 7,5 руб. 

Прапануюць на кірмашы і напоі. Гарбата каштуе 2 руб., кава «3 у 1» — 3 руб., кубачак (200 мл) глінтвейну абыдзецца ў 7 руб. 

Таксама на кірмашы будуць гандляваць пернікамі, гарачай кукурузай і дранікамі.  

Як будзе працаваць кірмаш

Кірмаш працуе з 9 снежня па 13 студзеня. У буднія дні домікі адчынены з 15:00 да 23:00, у выхадныя — з 13:00 да 23:00. 

У святочныя дні, 31 снежня і 1 студзеня, наведаць кірмаш можна будзе з 13:00 да 04:00.