Пакрыццё паласы мае вялікія нагрузкі ад лайнераў, таму яго адрамантавалі, каб падтрымаць бяспечнасць палётаў, паведамілі ў Instagram-акаўнце Дарожна-будаўнічага трэста № 6.

Спецыялісты адрамантавалі два ўчасткі асноўнага пакрыцця, а таксама бакавую паласу бяспекі: стары бетон знялі і паклалі новае пакрыццё. Усяго адрамантавалі больш за 8,5 тыс. м. кв.

Чыноўнікі: крызіс аэрапорта звязаны з дрэннай узлётнай паласой

З 2021 года аэрапорт практычна перасталі эксплуатаваць па прызначэнні. Апошні чартарны рэйс з аэрапорта ў Гродна вылецеў у 2021 годзе — паўплывалі ўведзеныя санкцыі. Тады страты склалі 8,7 млн руб., а ў 2023 аэрапорт абслужыў толькі 100 пасажыраў.

Беларускія чыноўнікі пацвярджалі, што адна з магчымых прычын стагнацыі аэрапорта — дрэнны стан узлётна-пасадачнай паласы.

Пра тое, што аэрапорт Гродна збіраюцца мадэрнізаваць, стала вядома ў канцы кастрычніка 2025 года. Тады дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранспарту і камунікацый Ігар Голуб паведаміў, што аэрапорту патрэбны рамонт узлётна-пасадачнай паласы і абнаўленне абсталявання. На гэта выдзелілі фінансаванне.

Плануецца, што ў 2026 аэрапорт «запрацуе па чартэрнай або рэгулярных праграмах».

Чытайце таксама:У што можна ператварыць пусты аэрапорт у Гродне