Відэаназіранне паставяць у Гродне над 163 кантэйнернымі пляцоўкамі для збору буйнагабарытных адходаў - у цэнтры, на Дзевятоўцы, Вішняўцы, Фолюшы і Альшанцы. Спецаўтагаспадарка ўжо пачала штрафаваць ІПшнікаў і юрыдычных асоб за скід смецця ў неналежным для іх месцы — кантэйнеры там толькі для фізічных асоб.

Спецаўтагаспадарка шукае беларускую фірму, якая зробіць мантаж і наладку сістэмы. Запісы будуць транслявацца кругласутачна. Іх будуць захоўваць 30 сутак. Камеры будуць дадаваць паэтапна і скончаць да сакавіка 2026 года.

На гэта выдаткуюць 65 000 рублёў са сродкаў Спецаўтагаспадаркі. Калі штрафаваць прадпрымальнікаў максімальна, то можна адбіць гэтую суму за 16 штрафаў.

Штрафаваць у Гродне за выкід смецця пачалі ў снежні. Індывідуальны прадпрымальнік выкінуў будаўнічыя адходы ў кантэйнер для буйнагабарытнага смецця на вуліцы Каханоўскага. Мужчыну заўважылі спецыялісты Спецаўтагаспадаркі і склалі пратакол.

Чытайце таксама: Як правільна выкідваць буйнагабарытнае смецце