Фірма Conte прапануе купіць адвэнт-каляндар са шкарпэткамі з зімовай калекцыі «NEW YEAR». У ім шэсць пар, але ў кожнай ячэйцы толькі адна шкарпэтка. Карыстальнікі не ацанілі.

Шкарпэткі з навагоднімі малюнкамі і аднатонныя. Абяцаюць, што яны з мяккай бавоўны, шчыльныя і эластычныя і ўстойлівыя да мыцця. Каштуе такі прадукт 38,59 рублёў. Пасуе на 36−39 памер.

«У Конте вышел адвент-календарь с новогодними носками. Там 12 окошек и 6 пар носков. То есть каждый день ты распаковываешь один носок 🗿 Почему мне кажется, что это стыдоба для такого бренда? Почему не сделать календарь на 6 дней и не позориться?», — напісала карыстальніца ў Threads.

Пост сабраў амаль 1000 лайкаў і 60 каментароў. Карыстальнікі спаборнічаюць у жартах.

«Это для Добби просто».

«Я из стиральной машины почему переодически достаю один носок 😅 а это Адвент оказывается».

«Надеюсь, что там ещё и не все, чтобы потом с друзьями обмениваться недостающими 😄».

Паднялі і іншыя «праблемы»: тое, што адвэнт-календары страцілі сваю канцэпцыю — адлік 24 дзён да Калядаў і тое, што ў беларускім маркетынгу няма прагрэсу.

Чытайце таксама: Гродзенская блогерка jennie.t выпусціла адвэнт-каляндар. Пакупнікі расчараваліся — ім трапіліся кіслыя цукеркі і напой Yupi