Гродзенка Іна Грышук праверыла, чым адрозніваецца Coca-Cola ад напоя «Кола Черноголовка». Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook. Спойлер: на думку дзяўчыны, вынік двубою — 1:1.

Чым адрозніваецца “Кола Чарнагалоўка” ад звычайнай Coca-Cola? Гродзенка правяла эксперымент
Напоі Coca-Cola Classic і «Кола Чарнагалоўка». Фота: Hrodna.life

Паводле Інны Грышук, складнікі напояў на этыкетцы — ідэнтычныя. У абодвух напоях ёсць цукар, араматызатары, фарбавальнік цукровы колер, кафеін. Вонкава напоі не адрозніваюцца, але ёсць адрозненні ў смаку і паху.

«У «Кола Чарнагалоўка» адчуваецца лёгкая кіслінка, класічная Кола крыху салодкая. Смакі вельмі падобныя, але адрозніваюцца. За кошт гэтага бал аддаем Коле. Пах у «Колы чарнагалоўкі» больш яскрава выяўлены, чым у класічнай колы. Тут бал аддаем «Кола Чарнагалоўка. Вынік — 1:1».

На думку жанчыны, «калі проста абіраць як напой — розніца невялікая». Маўляў, «Чарнагалоўку» цалкам можна браць як замену класічнай «Коле». А вось у кактэйлі «Лонг-Айленд», лічыць Іна, гурманы могуць адчуць розніцу.

Якая розніца ў цане паміж напоямі

Розніца паміж напоямі ў цане — 75 капеек. Цана за двухлітровую бутэльку «Кола Чарнагалоўка» ў краме «Еўраопт» — 3,10 рублёў. Цана за такіж аб’ём звычайнай Coca-Cola Classic — 3,85 рублёў.

Навошта наогул параўноўваць Coca-Cola і «Чарнагалоўку»?

У сакавіку 2022 года Coca-Cola сышла з расійскага рынку з-за вайны Расіі супраць Украіны. Тады ў сетках Burger King і KFC замянілі Coca-Cola напіткамі брэнда «Чарнагалоўка», а ў «Вкусно и точка» — напіткамі «Добрый». У Беларусі Coca-Cola засталася і працягвае выпускаць сваю прадукцыю.

У Coca-Cola ёсць некалькі варыянтаў, у «Чарнагалоўкі» — толькі адзін

«Колу Чарнагалоўку» вырабляюць толькі ў адным варыянце. У адрозненні ад «Чарнагалоўкі», звычайная Coca-Cola мае розныя варыянты сваё прадукцыі. Гэта Coca-Cola Zero, Coca-Cola Lime, Coca-Cola Vanilla, Coca-Cola Cherry.

Coca-Cola Company вырабляе канцэнтраты, сіропы, безалкагольныя напоі. Кампанія валодае больш чым 350 гандлёвымі маркамі як глабальнымі, так і рэгіянальнымі.

Чытайце таксама: У Беларусі замест McDonald’s будзе расійская «Вкусно — и точка»