Рэстараны McDonald’s у Беларусі будуць працаваць пад расійскім брэндам “Вкусно – и точка”. Пад новай назвай рэстараны пачнуць працаваць ў бліжэйшыя некалькі тыдняў, паведамілі на сайце кампаніі.

«Мы захаваем усе працоўныя месцы, працягнем прапаноўваць гасцінны сэрвіс, разнастайнае меню, любімы cмак страў і высокую якасць прадукцыі па даступных цэнах, да якіх прывыклі нашы госці», – напісана на сайце кампаніі.
Дакладную дату пачатка працы пад новым брэндам не паведамілі.
“Гэта толькі пачатак!”
11 лістапада 2022 года стала вядома, што “Вкусно – и точка” падпісвае фрачайзінгавую дамову з беларускай кампаніяй “КСБ Віктары Рэстараны”, якая кіруе сеткай McDonald’s у Беларусі.
“Падпісанне дамовы аб франчайзінгу – вельмі важны крок для нашай кампаніі, фактычна мы выходзім на новы для нас рынак. Цяпер “Вкусно – и точка” будзе працаваць не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі, і гэта толькі пачатак!” – сказаў уладальнік сеткі “Вкусно – и точка” Аляксандр Говар.
Што такое “Вкусно – и точка”
“Вкусно – и точка” – расійская сетка рэстаранаў хуткага харчавання. Яе адкрылі ў памяшканнях сеткі McDonald’s пасля іх закрыцця ў Расіі і продажу расійскага бізнесу прадпрымальніку Аляксандру Говару. Першыя рэстараны сеткі адкрыліся ў чэрвені 2022 года.


