Былы муж затрыманай за растрату Яўгеніі Тарасенкі Jennie.t Алег Тарасенка пракаментаваў яе затрыманне. Ён паведаміў, што па сутнасці справы яму нічога не вядома. І дадаў, што яму шкада іх агульнага сына.
«Сябры, добры дзень! У сувязі з апошнімі падзеямі хацеў бы сказаць — не пытайцеся мяне нічога, я нічога не ведаю. Як бы, як ёсць. Ну я не ведаю, што сказаць, чым наогул людзі думалі, — сказаў Алег у Instagram. — Я не ведаю, як каментаваць. Мне шкада толькі сына майго. Які, я спадзяюся, ніколі пра гэта не даведаецца. Мама проста з’едзе ў камандзіроўку. П*здзец. Гэта п*здзец поўны, бл*ць».
Таксама ён папракнуў людзей, якія не перавялі грошы Івану Стацэнку наўпрост, а вырашылі паўдзельнічаць у конкурсе і «захацелі нажывы». А цяпер рэпосцяць паведамленні аб затрыманні. «Задайце сабе пытанне — што з вамі не так», — сказаў блогер.

Таксама ён прапанаваў у сторыс пераходзіць у яго Telegram-канал.
«Дай бог каб не пасадзілі. Можа, возьмецца за галаву», — напісаў Алег там. Затрыманню былой жонкі ён прысвяціў некалькі пастоў - яны сабралі сотні каментароў. У тым ліку Яўгенію асуджаюць за сувязь з хлопцам, які маладзейшы за яе на 20 гадоў. Абмяркоўваюць блогерку і пад пастамі ў яе ўласным акаўнце.
Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрымалі вядомых блогераў - 17-гадовага гродзенца і 37-гадовую жыхарку Гродна. Мяркуючы па апублікаваных кадрах, гаворка ідзе пра блогерку Jennie.t (Яўгенію Тарасенка) і яе бойфрэнда Міхаіла Драгуна — iceedvard.
Паводле звестак праваахоўнікаў, яны збіралі грошы «на лячэнне цяжка хворага дзіцяці». Як паведамляецца, «з 1,5 мільёна рублёў толькі 200 тысяч перадалі маці дзіцяці, 315 тысяч патрацілі на падарункі ўдзельнікам стрыму. Астатнія каля мільёна рублёў блогеры выдаткавалі на „прыгожае жыццё“ — паездкі на Мальдывы і ў ААЭ, арэнду элітнага жылля, азартныя гульні і іншыя забавы».



