Крама-кавярня «Коммунарка» працавала на Савецкай у Гродне. Акрамя фірмовай прадукцыі - тартоў і цукерак, там можна было выпіць гарачы шакалад і з’есці дэсерт. Паводле інфармацыі Newgrodno.by, установа зачынілася 11 кастрычніка.

«За пару дзён да закрыцця быў невялікі распродаж. Кажуць, што кафэ не пацягнула ўзрослы кошт арэнды», — распавялі сайту гродзенцы.

Што з’явіцца на месцы «Коммунарки», пакуль невядома.

Фірмовую краму на Віленскай, 2 адкрылі зімой 2017. Установу падзялілі на зоны — можна было купіць прадукцыю або пасядзець у «шакабары», дзе падавалі дэсерты і гарачы шакалад.

Чытайце таксама: У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі