У атракцыёна ў парку Жылібера мяняюць асвятленне. Старую сістэму ўжо дэмантавалі, цяпер рабочыя ўстанаўліваюць новыя святлодыёды.
З дапамогай новага асвятлення на коле агляду можна будзе ствараць светлавыя эфекты, трансліраваць выявы і надпісы. Гараджане змогуць пакатацца на абноўленым атракцыёне ў бліжэйшы час, паведамляе ТРК «Гродна».
Таксама ў парку мадэрнізуюць іншыя атракцыёны. На аўтадроме замянілі машынкі, усталююць новы тэматычны фасад.
«Чортава кола» ў Гродне з’явілася ў 1970-х у Каложскім парку. Атракцыён вышынёй з васьміпавярховы дом працаваў да канца 80-х. Пасля яго разабралі.
Пасля гэтага ў Гродне больш за 30 гадоў не было кола агляду. 42-метровы атракцыён усталявалі ў лютым 2020 у парку Жылібера.
Чытайце таксама: Гродзенскі фатограф зрабіў атмасферныя здымкі новага кола агляду