Кавярня Mood пашыраецца — яшчэ адна ўстанова з’явіцца ў дворыку на Замкавай. Першае месца з такой назвай адкрылі на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, 17 летась.

Пра адкрыццё распавяла адна з гродзенак у Instagram. Кавярня будзе ў будынку па адрасе Замкавая 7А.

Па словах дзяўчыны, у 2015 годзе менавіта ў гэтым дворыку павінна была з’явіцца кавярня «Наша кава» (цяпер — Soul Coffee), але не атрымалася. Установа пачала працаваць на вуліцы Замкавай, але крыху далей — у месцы, ужо добра знаёмым гродзенцам.

Што тычыцца будынка, дзе з’явіцца кафэ Mood, то раней тут размяшчаўся крама канцтавараў, да гэтага — крама падарункаў.

Потым дом рэканструявалі.

З лістапада 2024 года памяшканні па гэтым адрасе пачалі здаваць у арэнду. Падобна на тое, што ўладальнік будынка — «Контэ Інвест» — усё яшчэ падысківае арандатараў і для іншых плошчаў. Аб’ява аб здачы размешчана на «Куфары».

На вуліцы Замкавай цяпер адкрыты некалькі кавярняў, напрыклад, Soul Coffee, Крепкий белый, Доппио, а таксама рэстаран Соседи, Boboli, бар Maldiva і кальян-бар Лофт.

Кафэ Mood прапануе наведвальнікам як класічную каву, так і іншыя напоі. У меню ёсць, напрыклад, сырны раф і вішнёвае какава. А таксама дэсерты і круасаны.