Пенсіянерка з Абухава Галіна Дзербыш у ліку 52 палітвязняў, якіх адпусцілі пасля памілавання Лукашэнкі. Гродзенка была датычная да справы Мікалая Аўтуховіча.
59-гадовую Галіну Дзербыш затрымалі ў снежні 2020 па падазрэнні ў здзяйсненні «акту тэрарызму». Аб прычыне затрымання сям’я Галіны даведалася праз тыдзень.
У кастрычніку 2022 года Дзербыш прыгаварылі да 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму. У гродзенкі дыягнаставана анкалогія, ёсць праблемы з сэрцам і 2-я група інваліднасці.
Чытайце таксама: