Намесніка дырэктара хімічнага прадпрыемства Гродзенскай вобласці затрымалі з доказамі злачынства, калі ён браў хабар. Ён прадаваў на бок прадукцыю прадпрыемства.
Мужчыну затрымліваў ГУБАЗіК са спецатрадам «Алмаз». Папярэдне ўстанавілі, што з сакавіка 2024 па верасень 2025 года намеснік дырэктара атрымаў хабараў на суму 75 тыс. руб за адгрузку прадукцыі завода. Каб схаваць злачынства, мужчына карыстаўся некалькімі тэлефонамі - на кадрах затрымання іх мінімум 12, а сустрэчы прызначаў у розных рэгіёнах краіны.
Следчыя распачалі крымінальную справу, піша МУС Беларусі. Намесніку дырэктара пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Яго змясцілі ў ІЧУ.
Чытайце таксама: Карупцыя ў Гродзенскай вобласці: часцей за ўсё хабары даюць і бяруць у аграрнай і перапрацоўчай прамысловасці і адукацыі