У суботу, 6 верасня, у Гродне адзначаць Дзень горада. Рэдакцыя Hrodna.life сабрала ўсё, што трэба ведаць пра святочныя мерапрыемствы: праграму, дзе будуць усталяваны КПП, а таксама дзе нельга будзе паркавацца і ездзіць у гэты дзень на сваім аўтамабілі.
Асноўныя мерапрыемства
6 верасня ў Гродне пройдзе фестываль сыру, «Танцавальны рух па-гродзенску» з віртуальнымі танцамі і флэшмобамі ды іншыя мерапрыемствы.
На вуліцы Ажэшкі пройдзе фестываль графіцістаў. Дзеці змогуць памаляваць на асфальце — ім выдадуць трафарэты.
У другой палове дня ў парку тэатр лялек пакажа спектакль «Дзень нараджэння Чабурашкі». У Швейцарскай даліне разгорнецца батлеечны тэатр.
На Савецкай вуліцы запланаваны выступленні жывых скульптур, хадулістаў, роставых лялек і лялек-веліканаў.
Хэдлайнер вечаровага канцэрта — Мары Краймберы. Таксама выступяць прадстаўніца Беларусі на «Інтэрбачанні» Насця Краўчанка, кавер-гурт «Дэльтаплан», Каця Кейсі і Сяргей Собаль.
Поўную праграму свята можна паглядзець тут.
Што яшчэ будзе цікавае?
На левым беразе Нёмана ў Гродне адбудзецца воднае шоу з удзелам спартсменаў з Мінска і Санкт-Пецярбурга.
Асноўная праграма з музыкай і інтэрактыўнымі пляцоўкамі пройдзе з 15:00 да 18:00.
15:25 — заплыў кацера МНС
16:00 — паказальныя выступленні флайбардыстаў з Мінска
16:30 — заплыў байдарачнікаў
17:00 — светладыёднае флайборд-шоу з акрабатыкай і піратэхнікай ад спартсменаў з Санкт-Пецярбурга.
Дзе будуць КПП?
У Гродне на Дзень горада ўсталююць 8 КПП, трапіць унутр можна будзе толькі праз іх:
- № 1 вул. Дзяржынскага
- № 2 и № 3 вул. Акадэмічная
- № 4 перакрыжаванне вул. Э. Ажэшка и пл. Леніна
- № 5 скрыжаванне вуліц Сацыялістычнай і Карбышава.
- № 6 и № 7 вул. Э. Ажэшка ў раёне рэстарана «Каралеўская ахота»
- № 8 уваход на плошчу А. Тызенгаўза з боку вул. Мітрапаліта Філарэта
Міліцыя таксама паведамляе, што на тэрыторыю ўнутры КПП не пусцяць з хатнімі жывёламі, роварамі і самакатамі. Нельга прыносіць зброю і яе муляжы, небяспечныя прадметы, алкаголь і піва. П’яных людзей на свята таксама не дапусцяць. Просяць мець з сабой мінімальную колькасць рэчаў. Гэта «спросціць працэдуру дагляду і час праходжання КПП».

Дзе перакрыюць рух?
З 19:00 5 верасня будуць перакрыты вуліца Мітрапаліта Філарэта і плошча Тызенгаўза. Іх адкрыюць толькі 7 верасня ў тры гадзіны ночы.
6 верасня з 5 раніцы вуліцы Дзяржынскага — Сацыялістычная — Ажэшкі будуць перакрыты. Іх адкрыюць у 3:00 7 верасня.
Дзе будзе забароненая стаянка аўтамабіляў?
5 верасня. З 6 гадзін раніцы да 3 ночы 7 верасня па плошчы Антонія Тызенгаўза.
Дадатковы транспарт ўначы
6 верасня пасля феерверка арганізуюць дадатковыя рэйсы грамадскага транспарту. Адпраўленне транспарту будзе з прыпынкаў:
- «Плошча Савецкая»
- «Шпіталь»
- «Гроднахлебпрам»