У канцы лета ў Гродне і Мінску пачнецца Gastrofest.Craft. Ён будзе доўжыцца з 28 жніўня па 14 верасня. У Гродне кошт сэта будзе складаць 35 рублёў, а ў сталіцы ежа будзе каштаваць даражэй — 40 рублёў.
Gastrofest — гэта гастранамічны фестываль, падчас якога вядучыя ў сваім сегменце ўстановы прапануюць свае «візітныя карткі» — дэгустацыйныя сэты па фіксаванай цане.
А вось Gastrofest.Craft — гэта фестываль ежы для аматараў закусак і крафтавых напояў. Дагэтуль ён праводзіўся толькі ў Мінску, але сёлета яго геаграфія пашырылася.
У праграме фестывалю — арыгінальныя сэты, якія можна будзе спалучаць з напоямі Grimbergen. Некаторыя сэты можна будзе замовіць з дастаўкай праз Delivio, кошт якой залежыць ад месцазнаходжання.
Усе ўстановы-ўдзельніцы фестывалю будуць удзельнічаць у народным галасаванні ў Telegram-канале @gastrofestby.
Сачыць за навінамі Гастрафэсту можна на сайце gastrofest.by і ў Instagram @gastrofest.by.
Удзельнікі Гастрафэсту ў Гродне:
1. Кафэ GARAGE
Адрас: пр-т Я. Купалы, 87.
Што ўваходзіць у сэт:
- Тако з курыцай
- Сцікі з пепероні, сырам мацарэла, халапеньё і соусам барбекю
- Сцік з фаршам балоньезе, сырам праволонэ, цыбуляй і соусам бургер
- Цыбулевыя кольцы
- Рулецікі з беконам, чарнаслівам і часнаком, запечаныя пад соусам чылі
- Бургер з ірванай свінінай
- Бульба фры
- Шампуры з таматам чэры, пепероні і маслінамі
- Каўбаскі паляўнічыя
- Соус Барбекю
- Соус Рэнч
Вага сэта: 950 г.
Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Blonde — Светлы бельгійскі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Ambree — Цёмны абацкі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў.

2. Рэстаран-паб «Грынвіч»
Адрас: вул. Савецкая, 29.
Што ўваходзіць у сэт:
- Брыёш з курыным сцягном
- Крылцы бафала
- Шашлычкі якіторы
- Духмяныя свіныя рэбры
- Хлебныя сухарыкі з сырным соусам
- Бульба фры
- Цыбулевыя кольцы
- Салата рамэн
- Халапеньё
- Пікантны соус
- Соус з марынаваным агурком
Вага сэта: 955 г.
Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Ambree — Цёмны абацкі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Blanche — Бельгійскае пшанічнае піва (куфель 0,3) — 8 рублёў.

3. Гастрабар «Пятница»
Адрас: вул. Маставая, 31.
Што ўваходзіць у сэт:
- Брускета да піва з хатнімі кабаносамі і вэнджаным сырам
- Бульба па-вясковаму з сырным соусам і цыбуляй фры
- Востры бургер з ялавічынай
- Сакавіты бургер з курыным сцягном
- Пакунак закусак: хатнія кабаносы, курыныя чыпсы, хрумсткі хлеб у беконе
- Курыныя крылцы ў мядовай глазуры
- Маласольныя карнішоны
- Часночны соус
Вага сэта: 920 г.
Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Blonde — Светлы бельгійскі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Blanche — Бельгійскае пшанічнае піва (куфель 0,5) — 10 рублёў.

4. МЯТА LOUNGE
Адрас: вул. Маставая, 31
Што ўваходзіць у сэт:
- Смажаныя бабы эдамамэ
- Кранч-стрыпсы са снежным крабам і сырам
- Востры лацяо ў кунжуце
- Бао-бургеры з ірванай свінінай і лаймам
- Запечаныя ролы ў беконе
- Спайсі соус
- Салодкі чылі
Вага сэта: 1400 г.
Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Blonde — Светлы бельгійскі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Blanche — Бельгійскае пшанічнае піва (куфель 0,5) — 10 рублёў.

5. Рэстаран-бровар «Госці»
Адрас: вул. Замкавая, 3.
Што ўваходзіць у сэт:
- Хрумсткія смажаныя вушкі «па-тайску» са свежым перцам, агурком і саладкавата-вострым соусам
- Бульбяныя кексы з вэнджанай грудзінкай і хрумсткай скарыначкай
- Бужаніна са свініны, тушаная ў цёмным піве з прыправамі
- Хрумсткія баклажаны, марынаваныя ў соусе тэрыякі
- Бульба па-вясковаму з размарынам, папрыкай і зелянінай
- Пікантныя агуркі з соусам сальса, кропам і часнаком
- Паляніца (хрумсткі барадзінскі хлеб, паліты расплаўленым часночным сырам)
- Соус дзадзыкі (грэцкі ёгурт з агурком, часнаком і мятай)
- Соус «Кунжутны Чылі»
Вага сэта: 1245 г.
Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Ambree — Цёмны абацкі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Blanche — Бельгійскае пшанічнае піва (куфель 0,3) — 8 рублёў.

6. Гастрабар SOHO
Адрас: вул. Савецкая, 18.
Што ўваходзіць у сэт:
- Тако з цыплёнкам барбекю
- Крылцы ў кісла-вострым соусе
- Грысіні з беконам
- Шампіньёны-тэмпура з труфелем
- Салодкая кукуруза пад соусам барбекю і сырным соусам
- Татар з ялавічыны
- Макароны ў сырным соусе з мітболамі з ялавічыны
- Соус Рэнч
- Соус Барбекю
- Соус Спайсі
Вага сэта: 1015 г.
Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Blonde — Светлы бельгійскі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Blanche — Бельгійскае пшанічнае піва (куфель 0,5) — 10 рублёў.

7. Ірландскі паб Harat’s
Адрас: вул. К. Маркса, 24
Што ўваходзіць у сэт:
- Бургер з курынай катлетай, сырам Чэдар і сырным соусам
- Дранікі
- Курыца Карааге
- Курыныя крылцы ў соусе Бафала
- Каўбаскі курыныя
- Бульбяныя долькі
- Соус часночны
- Соус сырны
Вага сэта: 1400 г.
Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Blonde — Светлы бельгійскі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Ambree — Цёмны абацкі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Rouge — Фруктовы бельгійскі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Rouge — Фруктовы бельгійскі эль (куфель 0,3) — 8 рублёў; Blanche — Бельгійскае пшанічнае піва (куфель 0,5) — 10 рублёў.
Бонусы і скідкі
Генеральным партнёрам мерапрыемства традыцыйна выступае Альфа-Банк Беларусь.
Уладальнікі картаў Пакет рашэнняў Альфа-Банка, якія аплацілі сэты, атрымаюць Альфа Бонусы, што можна выкарыстаць у АРІП (Адзіная разліковая інфармацыйная прастора) для аплаты банкаўскіх паслуг, на дабрачыннасць ці канвертаваць у грошы. Падрабязнасці аб спецыяльнай прапанове будуць апублікаваны ў Instagram-акаўнце банка @alfabankby.
Плацежная сістэма Visa прапануе карыстальнікам праграмы Visa Extra промакод на зніжку 30% пры дэгустацыі фестывальных сэтаў: за 28 рубля замест 40 рублёў у Мінску і за 24,50 рубля замест 35 рублёў у Гродне. Акцыя дзейнічае да 14 верасня.