У канцы лета ў Гродне і Мінску пачнецца Gastrofest.Craft. Ён будзе доўжыцца з 28 жніўня па 14 верасня. У Гродне кошт сэта будзе складаць 35 рублёў, а ў сталіцы ежа будзе каштаваць даражэй — 40 рублёў.

Gastrofest — гэта гастранамічны фестываль, падчас якога вядучыя ў сваім сегменце ўстановы прапануюць свае «візітныя карткі» — дэгустацыйныя сэты па фіксаванай цане.

А вось Gastrofest.Craft — гэта фестываль ежы для аматараў закусак і крафтавых напояў. Дагэтуль ён праводзіўся толькі ў Мінску, але сёлета яго геаграфія пашырылася.

У праграме фестывалю — арыгінальныя сэты, якія можна будзе спалучаць з напоямі Grimbergen. Некаторыя сэты можна будзе замовіць з дастаўкай праз Delivio, кошт якой залежыць ад месцазнаходжання.

Усе ўстановы-ўдзельніцы фестывалю будуць удзельнічаць у народным галасаванні ў Telegram-канале @gastrofestby.

Сачыць за навінамі Гастрафэсту можна на сайце gastrofest.by і ў Instagram @gastrofest.by.

Удзельнікі Гастрафэсту ў Гродне:

1. Кафэ GARAGE

Адрас: пр-т Я. Купалы, 87.

Што ўваходзіць у сэт:

  • Тако з курыцай
  • Сцікі з пепероні, сырам мацарэла, халапеньё і соусам барбекю
  • Сцік з фаршам балоньезе, сырам праволонэ, цыбуляй і соусам бургер
  • Цыбулевыя кольцы
  • Рулецікі з беконам, чарнаслівам і часнаком, запечаныя пад соусам чылі
  • Бургер з ірванай свінінай
  • Бульба фры
  • Шампуры з таматам чэры, пепероні і маслінамі
  • Каўбаскі паляўнічыя
  • Соус Барбекю
  • Соус Рэнч

Вага сэта: 950 г.

Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Blonde — Светлы бельгійскі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Ambree — Цёмны абацкі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў.

В Гродно в конце лета стартует Gastrofest.Craft, который до этого проводили только в Минске. Кто участвует? (обновлено)
Фота: gastrofest.by

2. Рэстаран-паб «Грынвіч»

Адрас: вул. Савецкая, 29.

Што ўваходзіць у сэт:

  • Брыёш з курыным сцягном
  • Крылцы бафала
  • Шашлычкі якіторы
  • Духмяныя свіныя рэбры
  • Хлебныя сухарыкі з сырным соусам
  • Бульба фры
  • Цыбулевыя кольцы
  • Салата рамэн
  • Халапеньё
  • Пікантны соус
  • Соус з марынаваным агурком

Вага сэта: 955 г.

Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Ambree — Цёмны абацкі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Blanche — Бельгійскае пшанічнае піва (куфель 0,3) — 8 рублёў.

В Гродно в конце лета стартует Gastrofest.Craft, который до этого проводили только в Минске. Кто участвует? (обновлено)
Фота: gastrofest.by

3. Гастрабар «Пятница»

Адрас: вул. Маставая, 31.

Што ўваходзіць у сэт:

  • Брускета да піва з хатнімі кабаносамі і вэнджаным сырам
  • Бульба па-вясковаму з сырным соусам і цыбуляй фры
  • Востры бургер з ялавічынай
  • Сакавіты бургер з курыным сцягном
  • Пакунак закусак: хатнія кабаносы, курыныя чыпсы, хрумсткі хлеб у беконе
  • Курыныя крылцы ў мядовай глазуры
  • Маласольныя карнішоны
  • Часночны соус

Вага сэта: 920 г.

Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Blonde — Светлы бельгійскі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Blanche — Бельгійскае пшанічнае піва (куфель 0,5) — 10 рублёў.

В Гродно в конце лета стартует Gastrofest.Craft, который до этого проводили только в Минске. Кто участвует? (обновлено)
Фота: gastrofest.by

4. МЯТА LOUNGE

Адрас: вул. Маставая, 31

Што ўваходзіць у сэт:

  • Смажаныя бабы эдамамэ
  • Кранч-стрыпсы са снежным крабам і сырам
  • Востры лацяо ў кунжуце
  • Бао-бургеры з ірванай свінінай і лаймам
  • Запечаныя ролы ў беконе
  • Спайсі соус
  • Салодкі чылі

Вага сэта: 1400 г.

Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Blonde — Светлы бельгійскі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Blanche — Бельгійскае пшанічнае піва (куфель 0,5) — 10 рублёў.

В Гродно в конце лета стартует Gastrofest.Craft, который до этого проводили только в Минске. Кто участвует? (обновлено)
Фота: gastrofest.by

5. Рэстаран-бровар «Госці»

Адрас: вул. Замкавая, 3.

Што ўваходзіць у сэт:

  • Хрумсткія смажаныя вушкі «па-тайску» са свежым перцам, агурком і саладкавата-вострым соусам
  • Бульбяныя кексы з вэнджанай грудзінкай і хрумсткай скарыначкай
  • Бужаніна са свініны, тушаная ў цёмным піве з прыправамі
  • Хрумсткія баклажаны, марынаваныя ў соусе тэрыякі
  • Бульба па-вясковаму з размарынам, папрыкай і зелянінай
  • Пікантныя агуркі з соусам сальса, кропам і часнаком
  • Паляніца (хрумсткі барадзінскі хлеб, паліты расплаўленым часночным сырам)
  • Соус дзадзыкі (грэцкі ёгурт з агурком, часнаком і мятай)
  • Соус «Кунжутны Чылі»

Вага сэта: 1245 г.

Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Ambree — Цёмны абацкі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Blanche — Бельгійскае пшанічнае піва (куфель 0,3) — 8 рублёў.

В Гродно в конце лета стартует Gastrofest.Craft, который до этого проводили только в Минске. Кто участвует? (обновлено)
Фота: gastrofest.by

6. Гастрабар SOHO

Адрас: вул. Савецкая, 18.

Што ўваходзіць у сэт:

  • Тако з цыплёнкам барбекю
  • Крылцы ў кісла-вострым соусе
  • Грысіні з беконам
  • Шампіньёны-тэмпура з труфелем
  • Салодкая кукуруза пад соусам барбекю і сырным соусам
  • Татар з ялавічыны
  • Макароны ў сырным соусе з мітболамі з ялавічыны
  • Соус Рэнч
  • Соус Барбекю
  • Соус Спайсі

Вага сэта: 1015 г.

Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Blonde — Светлы бельгійскі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Blanche — Бельгійскае пшанічнае піва (куфель 0,5) — 10 рублёў.

В Гродно в конце лета стартует Gastrofest.Craft, который до этого проводили только в Минске. Кто участвует? (обновлено)
Фота: gastrofest.by

7. Ірландскі паб Harat’s

Адрас: вул. К. Маркса, 24

Што ўваходзіць у сэт:

  • Бургер з курынай катлетай, сырам Чэдар і сырным соусам
  • Дранікі
  • Курыца Карааге
  • Курыныя крылцы ў соусе Бафала
  • Каўбаскі курыныя
  • Бульбяныя долькі
  • Соус часночны
  • Соус сырны

Вага сэта: 1400 г.

Спецыяльная прапанова ад Grimbergen: Blonde — Светлы бельгійскі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Ambree — Цёмны абацкі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Rouge — Фруктовы бельгійскі эль (куфель 0,5) — 10 рублёў; Rouge — Фруктовы бельгійскі эль (куфель 0,3) — 8 рублёў; Blanche — Бельгійскае пшанічнае піва (куфель 0,5) — 10 рублёў.

Бонусы і скідкі

Генеральным партнёрам мерапрыемства традыцыйна выступае Альфа-Банк Беларусь.

Уладальнікі картаў Пакет рашэнняў Альфа-Банка, якія аплацілі сэты, атрымаюць Альфа Бонусы, што можна выкарыстаць у АРІП (Адзіная разліковая інфармацыйная прастора) для аплаты банкаўскіх паслуг, на дабрачыннасць ці канвертаваць у грошы. Падрабязнасці аб спецыяльнай прапанове будуць апублікаваны ў Instagram-акаўнце банка @alfabankby.

Плацежная сістэма Visa прапануе карыстальнікам праграмы Visa Extra промакод на зніжку 30% пры дэгустацыі фестывальных сэтаў: за 28 рубля замест 40 рублёў у Мінску і за 24,50 рубля замест 35 рублёў у Гродне. Акцыя дзейнічае да 14 верасня.