Гродзенцы скардзяцца на вос і шэршняў, якіх у горадзе стала больш. За апошні месяц ратавальнікі вобласці 516 разоў выязджалі на ліквідацыю іх гнёздаў. Звычайна пік такіх зваротаў прыпадае на другую палову жніўня —пачатак верасня, аднак ужо цяпер колькасць паведамленняў расце з кожным днём. Што рабіць, калі вас ўкусіла аса, і куды звяртацца, калі побач са сваім жытлом вы знайшлі гняздо насякомых?
Толькі ад жыхароў Гродна і Гродзенскага раёна выратавальнікам штодня паступае каля васьмі экстраных выклікаў наконт насякомых, распавядае тэлекампанія «Гродна».
Калі яны ўяўляюць пагрозу для жыцця чалавека, супрацоўнікі МНС рэагуюць неадкладна. Большасць зваротаў звязана з восамі. Гнёзды шэршняў сустракаюцца радзей, і скаргі на іх складаюць каля 10% ад агульнай колькасці. Яшчэ па 5% прыходзіцца на пчол і шэршняў. І калі вос і шэршняў ратавальнікі ліквідуюць, то з пчоламі сітуацыя ідзе інакш.
— Іх ні ў якім разе нельга знішчаць. У нас арганізавана ўзаемадзеянне з пчаляром, якому мы іх перадаем. Што тычыцца шэршняў і восаў, то гнёзда дадзеных насякомых апрацоўваюцца адмысловым растворам, і ў далейшым яны знішчаюцца. Нашыя падраздзяленні выязджаюць на аб’екты сацкультбыту ў першую чаргу, а таксама на аб’екты з масавым знаходжаннем людзей і ва ўстановы аховы здароўя і адукацыі, — распавядае намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце ПАСА абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Амельянчык.
Дарэчы, на выдаленне гнёздаў накіроўваюцца ратавальнікі, якія прайшлі не толькі спецыяльную падрыхтоўку, але і медыцынскае абследаванне на ўспрымальнасць да яду насякомых.

Да восені калоніі насякомых дасягаюць максімальнага памеру. Былі выпадкі, калі падраздзяленні выязджалі на ліквідацыю гнёздаў памерам больш за метр і лікам асобін больш за 700.
Што рабіць, калі вы выявілі гняздо вос, пчол або шэршняў?
Ратавальнікі не рэкамендуюць набліжацца да гнязда бліжэй чым на тры метры без адпаведнай экіпіроўкі і з адкрытым тварам, бо насякомыя, адчуўшы небяспеку, будуць атакаваць менавіта яго. Трэба адразу ж выклікаць супрацоўнікаў МНС.
Што рабіць, калі вас укусілі аса, пчала або шэршань?
Энтамолагі раяць: калі ўкусіла пчала або шэршань, трэба выдаліць джала, якое захрасла ў ранцы (пры ўкусе вос і шэршняў джала не застаецца) і апрацаваць пашкоджанае месца спіртавым разчынам, гарэлкай або ёдам. Для памяншэння болю і ацёку да месца ўкусу на 10 хвілін можна прыкласці холад. Калі сверб не праходзіць, нарастае ацёк і павялічваецца дыяметр пачырванення, варта неадкладна звярнуцца да лекара. Пры ўкусе шэршня звярнуцца да лекара трэба адразу, так як іх яд можа быць небяспечны.
Як абараніцца ад насякомых, якія джаляць
Каб знізіць рызыку укусаў джалячых казурак, пазбягайце салодкіх водараў ў парфуме і касметыцы, насіце вопратку спакойных тонаў і прыбірайце са стала прысмакі, садавіну і адкрытыя напоі. Не падыходзьце да вулляў і гнёздаў. Пры сустрэчы з насякомымі захоўвайце спакой. Калі яно села вам на вопратку — проста акуратна страсіце яго. Калі на вас напаў рой, схавайцеся ў густой расліннасці або вадзе. На прыроду бярыце аптэчку з супрацьаллергеннымі прэпаратамі і сродкамі для апрацоўкі укусаў — нашатырным спіртам, перакісам або слабым разчынам марганцоўкі.