«Гроднааблкінавідэапракат» праводзіць бясплатныя кінапаказы ў цэнтры горада — на летняй пляцоўцы кінатэатра «Чырвоная зорка».
Паказы кінафільмаў праходзяць з пятніцы па нядзелю. Для гледачоў падрыхтавалі мяккія сядзенні, столікі і парасоны для камфортнага прагляду. Дэманструюцца фільмы з бягучага кінапракату.
Другая лакацыя для аматараў кіно пад адкрытым небам, якая ў Гродне існуе ўжо некалькі гадоў — аўтакінатэатр на беразе возера Юбілейнага. Паказы пачынаюцца з надыходам цемры, каля 22.30.
У праграме — папулярныя фільмы апошніх гадоў: дэтэктывы, гістарычныя драмы, камедыі, трылеры і мультфільмы. Паглядзець кіно можна, не выходзячы з аўтамабіля, наладзіўшы радыёпрымач на частату 99.9 FM. Таксама гледачы могуць размясціцца на пляжы з пледамі — для іх гук транслюецца праз аўдыёкалонкі.
Па інфармацыі «Гроднааблкінавідэапраката», з пачатку сезона аўтакінатэатр ў возера Юбілейнага ўжо наведалі больш за тысячу чалавек.