Палітвязень і журналіст Дзяніс Івашын сем месяцаў не звязваўся з блізкімі і сябрамі па тэлефоне, перадае Telegram-канал Дзяніс Івашын.

Аўтары канала не ведаюць прычын забароны на тэлефонныя званкі. З блізкімі Івашын звязваецца праз лісты.

Дзяніс Івашын — гродзенскі журналіст-расследавальнік, палітвязень. Яго асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічыняў (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконныя збіранне або распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці». Першапачаткова Івашына павінны былі судзіць па арт. 365 КК «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў», калі перакваліфікавалі абвінавачанне, невядома.

Адбываў пакаранне ў ПК-15 Магілёва, дзе яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. Яго сваякам паступалі пагрозы. У канцы чэрвеня 2023 года журналіста перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна. 25 кніг палітвязня знішчылі.

Чытайце таксама: Палітвязень Дзяніс Івашын адмовіўся падпісваць пакаяльны ліст Лукашэнку