Аб будаўніцтве пункта часовага ўтрымання безнаглядных жывёл у Слоніме казалі яшчэ ў 2021 годзе. Цяпер падышлі да распрацоўкі праектнай дакументацыі. Яе скончаць да канца года.

Пункт будзе размяшчацца па вул. Анішчыка, 90 у Слоніме. Заказчык — мясцовая ЖКГ. На распрацоўку выдаткуюць 5000 рублёў. Само будаўніцтва абыйдзецца ў 50 000 рублёў. Ім плануюць заняцца ў жніўні 2025 года і скончыць за паўтара месяца. Ён павінен праслужыць 10 гадоў.

Што ўключае пункт?

  • вальер ля ўтрымання жывёл — месцаў) — на 50 сабак і 15 котак (плошча на 1 котку — не менш за 0,8 кв. м) з дахам з металапрофіляў і бетоннай падлогай,
  • памяшканне для кармоў пад захоўванне тыднёвага запасу сыпкіх, грануляваных і іншых кармоў,
  • халадзільная камера для скорапсавальных кармоў з кантрольна-вымяральнымі прыборамі,
  • два ізалятары,
  • выгульныя панадворкі для кожнага вальера,
  • пляцоўка для збору бытавых адходаў, смецця.

Посуд і тара павінны мець гладкую паверхню, якую лёгка чысціць. Аб’ект павінен быць падлучаны да сістэмы водазабеспячэння, водаадвядзення, вулічнага асвятлення. Ён будзе агароджаны сеткай у 1,2 м.

4 гады планаў

Пра неабходнасць такога пункта ўлады загаварылі ў 2021 годзе. Тады за дзевяць месяцаў адлавілі 401 безнаглядную жывёлу — і ў вёсцы, і ў горадзе. Акрамя планаў, у ЖКГ з’явіліся новыя сродкі адлову — сачок і пятля.

Чытайце таксама: В Беларуси — имущество, в Польше — живые существа. Сравнили, как в двух странах решают проблему бездомных животных