Беларуска Алена Разанкова распрацавала дызайн-праект для гродзенскай рамеснай пякарні «Хлебны Крама». Вынікам дызайнерка падзялілася ў Threads.
Алена расказала, што распрацоўка праекта абышлася пякарні ў 1950 руб. У кошт увайшло вывучэнне дызайнаў канкурэнтаў, падборка рэферэнсаў, распрацоўка канцэпцый упакоўкі і падрыхтоўка файлаў у друк.
Для брэнду дызайнер прыдумала персанажа, які падказвае гараджанам, дзе купіць смачны хлеб і выпечку ў Гродне. Дызайнер лічыць, што ў яе атрымалася зрабіць запамінальную выяву ветлівага мінака.



«Крок за крокам, брэнд за брэндам і намаганнямі ўсіх дызайнераў я спадзяюся, мы выйдзем на такі ўзровень, што будзе не сорамна гуляць па гарадах Беларусі і глядзець на білборды і шыльды. Час мяняецца і паступова дызайн у Беларусі таксама паляпшаецца», — упэўнена Алена.
«Хлебная крама» — прыватная гродзенская пякарня, якая спецыялізуецца на круасанах, дэсертах і хлебе на заквасцы. Сваю прадукцыю пякарня рэалізуе у ТРК Triniti і ў ГЦ OldCity. Выпечку з «Хлебнай крамы» можна знайсці і ў кавярнях Гродна.
Чытайце таксама: «Воку няма за што зачапіцца». Спыталіся ў дызайнера, што не так з інтэр'ерамі гродзенскіх устаноў