Пад Гродна адкрылі “Гарадзенскі бровар”, дзе вараць чатыры гатункі піва. Яно прадаецца пад маркай “Городенское”. Знайсці яго можна ў фірмовай краме.

“Мы варым крафтавае піва, натхнёнае традыцыямі і мясцовым смакам. У нас кожны гатунак – гэта гісторыя, характар і душа. Пакаштуйце наш пенны напой і станьце часткай нашай піўной сям’і!” – пішуць стваральнікі.

Прыватны бровар знаходзіцца пад Скідзелем. Пакуль зварылі чатыры гатункі – венскі лагер, пшанічнае піва, браўн эль і хелес.

Купіць яго можна ў фірмовай краме па вул. Кабяка, 26 У ГЦ «Маяк» з 13.00 па 22.00. На сайце your.beer відаць, што пакуль даступна “Городенское пшеничное”: 0,5 літра абыйдзецца ў 4,3 рубля. У сацыяльнай сетцы untappd піву даюць ад 3,5 да 5 балаў па пяцібальнай шкале.

Пасля закрыцця гродзенскага піўзавода піваварства ў Гродне было прадстаўлена аматарамі, якія вараць напой для сябе і блізкіх. Пазней з’явіўся рэстаран-бровар “Гости“. Пасля рэканструкцыі комплексу піўзавода там з’явіцца свой бровар.