Мурал на "Музее Лидского бровара". Источник: Instagram mutus_evgeny
Мурал стварылі спецыяльна для «Музея Лідскага бровара». Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876 года заснавання.
Новы мурал знаходзіцца на тэрыторыі завода «Лідскае піва», каля гістарычнага будынка лідскай піваварні, дзе і размешчаны музей. У цэнтры кампазіцыі - абвітае хмелем дрэва з каласамі ля каранёў, вакол яго — гружаныя павозкі, як на кірмашы, і піўныя бочкі, а на заднім фоне размясціліся гістарычныя будынкі. На адной з бочак стаіць дата — 1876. Гэта дата заснавання лідскай піваварні. Над старым горадам раскінулася неба з асветленымі сонцам аблокамі, якія колерам і формай нагадваюць пырскі светлага піва.
Мурал стварылі мастакі Яўген Mutus Сасюра і Сяргей Рысакаў, аўтары многіх муралаў у Беларусі, у тым ліку ў Гродне. У Гродне — на дзевяціпавярховіках: «Да мары» (вуліца Белыя Росы, 2014 год) і «Насустрач світанку» (БЛК, 2022 год). У Лідзе ёсць яшчэ адзін мурал іх аўтарства — «Каханне» (вуліца Ленінская, 17, 2022 год).
Чытайце таксама: Усюды продажы знізіліся, а ў Беларусі выраслі. «Лідскае піва», нягледзячы на рызыкі, паказала лепшы вынік сярод кампаній групы Olvi
У Гродне ж апошнім часам памнажаюцца «ідэалагічныя» муралы.
На Будзённага, 23, на будынку «Белпошты», у студзені 2025 адкрылі мурал ад БРСМ «Будучыня ў тваіх руках».
На Фолюшы з’явіўся серыйны мурал ад лясгаса (красавік 2025). Яшчэ адзін такі ёсць як мінімум у пасёлку Урыцкага пад Гомелем.
На вуліцы Горкага, 22 размясцілі мурал, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На ім вырашылі адлюстраваць Ордэн Перамогі і Ордэн Мужнасці. Адкрыць яго плануюць 9 траўня.
Чытайце таксама: У Ленінскім раёне Гродна распішуць мураламі ўсе цэнтральныя цеплавыя пункты
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…