Навіны

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і «дэструктыўна настроеных грамадзян». Туды ўвайшло дзевяць чалавек. Сярод іх — толькі паўналетнія. Гэта было зроблена для прафілактыкі «экстрэмісцкіх праяў», піша Telegram-канал «Право имеют».

Статыстыку размясцілі ў матэрыялах УУС Гродзенскага аблвыканкама для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп за кастрычнік 2024 года.

Сілавікі адзначаюць, што актыўныя «фанаты» ў 2024 годзе не наведвалі футбольныя матчы. Правапарушэнняў з іх боку падчас правядзення мерапрыемстваў не зафіксавалі.

«У сувязі з правядзеннем комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у цяперашні час ступень экстрэмісцкай актыўнасці і радыкалізацыі футбольных фанатаў застаецца на нізкім узроўні. Інфармацыі аб нагнятанні імі абстаноўкі сярод нейтральна настроеных слаёў насельніцтва і распаўсюджвання заклікаў да актыўных радыкальных дзеянняў, а таксама сілавога супраціву дзеючай улады, не атрымана», — пісалі сілавікі.

У міліцыі перад пачаткам футбольнага сезона праводзяць прафілактыку — распавядаюць, як трэба сябе паводзіць на матчы.

За 2024 год распачалі 135 крымінальных спраў аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці, учыненых у тым годзе. Адначасова выявілі яшчэ 277 крымінальных спраў такіх «злачынстваў» мінулых гадоў. Да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.11 КаАП АУС Гродзенскай вобласці прыцягнулі 1557 грамадзян.

Чытайце таксама: «Нацысты — ахвяры барацьбы з іншадумствам». Хто ў Гродне набівае свастыку і як іх за гэта пераследуюць

«Нацисты — жертвы борьбы с инакомыслием». Кто в Гродно набивает свастику и как их за это преследуют

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025