Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Байцоўскі клуб Варац Цім» знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі. Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд 24 лютага.

Заяўнікам па справе стала Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя, якая прыняла рашэнне аб ліквідацыі, — Жанна Краўчанка.

Арганізацыю зарэгістравалі ў 2012 годзе. На 1 студзеня 2022 года ў ёй было 10 чалавек. Аб’яднанне арганізуе лігі адзінаборстваў.

Заснавальнік арганізацыі - беларускі спартсмен Дзмітрый Варац. Гэта гродзенскі баец, трэнер і прамоўтэр. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Неаднаразовы пераможца міжнародных спаборніцтваў. Дзмітрый чатыры разы станавіўся чэмпіёнам свету. У 2021 годзе заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па тайскім боксе. У 2018 годзе адкрыў у Гродне ўласны Байцоўскі клуб. Вёў заняткі ў клубе, які адкрываў Дзмітрый Лукашэнка.

Таксама ў стадыі ліквідацыі знаходзіцца грамадскае аб’яднанне «ФутбаЛайф».

Чытайце таксама: