У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра “Новое зрение” на вул. Леніна, 13-3. У 2023 годзе яму забаранілі медычную дзейнасць. Тады ж супраць уладальніка “Нового зрения” і чатырох яго супрацоўнікаў завялі крымінальную справу за нібыта “заробкі ў канвертах”, піша Telegram-канал “Право имеют”.
У Гродне прадалі маёмасць фірмы “Новое зрение”. На таргі паступіла толькі адна заяўка. Удзельнік пагадзіўся на куплю, піша Telegram-канал «Право имеют».
Цэннік на памяшканне ў 130 “квадратаў” пачынаецца з 45 100 рублёў. Для ўдзелу ў таргах трэба ўнесці задатак у 10% ад сумы. Таргі пачнуцца 24 красавіка на пляцоўцы “Белюрзабеспячэнне”. Орган прымусовага выканання – Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама.
Памяшканне знаходзіцца ў будынку, прызнаным матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Яно прадаецца без мэблі і абсталявання.
Ёсць абцяжаранні – забарона на рэгістрацыйныя дзеянні судовага выканаўцы. Спачатку трэба атрымаць у судовага выканаўцы дакумент, які пацвярджае адмену забароны, і зарэгістраваць спыненне забароны.
-“Новое зрение” альбо адбяруць, альбо прададуць. У іх, мабыць, стаіць канкрэтная задача — забраць усю ўласнасць прадпрыемства і абсталяванне для нейкага спадара, які будзе стаяць за другой-трэцяй юрыдычнай асобай. Прадпрыемства фактычна скрадзенае. У далейшым той, хто набудзе яго, будзе валодаць крадзенай уласнасцю, – каментаваў Zerkalo.io заснавальнік фірмы Алег Каўрыгін.



