"Шахматны" рулет. Скрыншот Hrodna.life з TikTok-акаўнта Дзмітрыя
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці - фарэль халоднага вэнджання, рыбныя рулеты, вугор і замарожаны том ям. Некаторыя гараджане лічаць, што кошт прадуктаў завышаны.
Асартымент Дзмітрыя складаецца з морапрадуктаў, якія цяжка знайсці ў звычайных харчовых крамах. Напрыклад, гродзенец прадае клюшні краба за 45 руб. і ікру шчупака коштам 50 руб. за 100 грам. Філе вугра абыдзецца ў 115 руб. за кг., кілаграм крэветак каштуе 70 руб. Прадае гродзенец і «шахматныя» рулеты — страва складаецца з розных відаў слабасалёнай рыбы. Кошт рулета — 15 руб. за 100 грам.
@osminog_grodno Гродно#Беларусь#вкусно#покупай#понравится#весна#тепло#снег#еда#свежее ♬ оригинальный звук — Octopus
У каментарах пад публікацыямі Дзмітрыя некаторыя гродзенцы адзначаюць, што такая прадукцыя ім не па кішэні. Іншыя гараджане лічаць, што не варта звяртаць увагі на высокі кошт — прадукцыя таго вартая.
«З'есці вядома хочацца, але 15 руб. за 100 грам неяк рэзка перабівае апетыт», — піша Димулька Азаров.
«Я брала тры віды, каштавала — вельмі смачна. Адзін раз жывем, трэба каштаваць», — дзеліцца user2008.
«Кошты жах. Можа, яно таго і варта, але не для нас — простых смяротных», — лічыць Яна.
«Я купляла ў вас рыбку. Рабяты, вельмі смачна, дзякуй вялікі. Я тады розную-розную ўзяла і ўсім засталася задаволеная. Так, не танна, але смачна ж», — выказваецца Готовим с Анжеликой легко.
«Вельмі выдатна, што нарэшце ў Гродне з’явілася такая крама. Тунец вельмі смачны», — дзеліцца Анна.
«Еўрапейскія кошты на беларускія „сярэднія“ заробкі і пенсіі. Серадняк гэта не купіць», — упэўнены стармос.
«Ды добра, можна ж купіць пакаштаваць, рыба — нятаннае задавальненне. Тым больш, што ў Беларусі гэтага няма», — піша nabykvyx.
Чытайце таксама: У гродзенскай кандытарскай з’явілася кавярня — там падаюць аўтарскія дэсерты і матчу з бергамотам
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…